навіны

Падчас паездкі ў Беларусь знік грамадзянін Латвіі. Верагодна, ён затрыманы

Латышска-беларуская мяжа
Латышска-беларуская мяжа. Фота: delfi.lt
podpis źródła zdjęcia

11 верасня грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс адправіўся ў Беларусь на аўтамабілі і знік. Магчыма, ён затрыманы, паведамляе «Reform.news» са спасылкай на знаёмых мужчыны.

Паводле інфармацыі ад сваякоў, ён выправіўся ў дарогу раніцаю 11 верасня. Эмілс Асарс кіраваў аўтамабілем «Chrysler» і меўся адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. Ён планаваў уехаць у Беларусь праз памежны пункт «Патэрніекі – Грыгораўшчына» каля 10:00.

12 верасня на тэлефон сваякоў паступіў званок з беларускага нумара, у якім сцвярджалася, што Асарса затрымала міліцыя.

Звязацца з гэтым нумарам паўторна не ўдалося, а афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала. Тэлефон самога Эмілса Асарса з моманту знікнення застаецца адключаны.

Латышская паліцыя праінфармаваная і занялася пошукамі.

Раней амбасадар Латвіі ў Беларусі Эйнарс Сэманыс адзначаў, што грамадзянам Латвіі небяспечна ездзіць у Беларусь, бо ім можа пагражаць затрыманне або суд.

Такую ж рэкамендацыю дае сваім грамадзянам урад Літвы.

«У нас ёсць інфармацыя пра некалькі літоўскіх грамадзянаў, якія затрыманыя і / або адбываюць пакаранне ў Беларусі. У нас няма падставаў меркаваць, што абвінавачанні беларускіх уладаў на адрас грамадзянаў Літвы абгрунтаваныя», – паведамляла МЗС Літвы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10