навіны

У Менску сілавікі пры затрыманні застрэлілі мужчыну, якога падазравалі ў забойстве

Падазраваны ў забойстве Аляксандр Ліпскі.
Падазраваны ў забойстве Аляксандр Ліпскі. Крыніца: Медыязона
podpis źródła zdjęcia

13 жніўня ў адной са сталічных кватэр АМАП з выкарыстаннем зброі затрымліваў мужчыну, падазраванага ў забойстве. Мужчына пачаў адстрэльвацца і ў выніку быў забіты. 

Затрымліваць падазраванага ў забойстве мужчыну ў адной з менскіх кватэр прыехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС і АМАП. 

Падчас затрымання мужчына аказаў супраціўленне і стаў страляць у сілавікоў з пісталета. Група захопу адкрыла агонь у адказ. У выніку падазраваны быў паранены і дастаўлены ў медычную ўстанову, дзе пазней і памёр ад атрыманых раненняў. 

Ім аказаўся 33-гадовы беларус Аляксандр Ліпскі, які, як меркавала следства, у 2021 годзе здзейсніў забойства ў доме па праспекце Ракасоўскага ў Менску. Тады, узброены пісталетам, ён уварваўся ў кватэру і стрэлам забіў 33-гадовую жанчыну. Пазней ён спрабаваў забіць і ейнага мужа, але той паспеў скочыць з пятага паверху дома. 

Пасля забойства Аляксандру Ліпскаму ўдалося схавацца. Разам са сваёй маці ён быў абвешчаны ў вышук. Праз тры гады супрацоўнікам МУС удалося вызначыць адрас пражывання падазраванага. 

Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10