навіны

Адбылося рэзкае падзенне беларускага ІТ-экспарту

Графік экспарту Парка высокіх тэхналогіяў. Як бачна, падзенне пачалося яшчэ ў 2022 годзе. 2023 год увогуле не адлюстраваны, хаця ў тэксце справаздачы прыводзіцца лічба ў 1,8 мільярда долараў.
Графік экспарту Парка высокіх тэхналогіяў. Як бачна, падзенне пачалося яшчэ ў 2022 годзе. 2023 год увогуле не адлюстраваны, хаця ў тэксце справаздачы прыводзіцца лічба ў 1,8 мільярда долараў. Фота: park.by
podpis źródła zdjęcia

У 2023 годзе беларускі IT-экспарт знізіўся, страціўшы больш за 30% у параўнанні з папярэднім годам. 

Парк высокіх тэхналогіяў апублікаваў інфармацыю пра вынікі дзейнасці ў мінулым годзе. З яе вынікае, што цягам 2023 года экспарт ПВТ склаў 1,8 мільярда долараў, што на 900 мільёнаў долараў менш, чым было заяўлена ў 2022 годзе.

Пры гэтым, як адзначае партал devby.io, лічба экспарту стала мінімальнай за апошнія пяць гадоў. 

Адметна, што ў графіку, які прыводзіць ПВТ, дадзеныя за апошні год не адлюстраваныя і заканчваюцца 2022 годам. Але, зыходзячы з графіку, вынікае, што экспарт ПВТ падае ўжо другі год запар. Так, у 2022 годзе ён стаў меншы на 500 мільёнаў долараў – гэта было першае падзенне ў экспарту за ўсю гісторыю дзейнасці парка. Агулам жа за два гады гэтая лічба скарацілася амаль на 1,5 мільярда долараў. 

Зніжэнне экспарту звязана з крызісам у IT-галіне Беларусі, скарачэннем заказаў ад замежных кампаній, якія не жадаюць супрацоўнічаць з беларускімі фірмамі і спецыялістамі. Важным фактарам таксама стаў выхад больш за 250 IT-кампаній з ПВТ і Беларусі за апошнія 2,5 года. У выніку, знешнегандлёвае сальда ПВТ працягвае змяншацца: у 2021 годзе яно складала 2,8 мільярда долараў, у 2022 – 2,4 мільярда, а ў 2023 годзе – 1,7 мільярда долараў, што на 30% менш за мінулы год.

Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10