навіны

NATO магла б зрабіць больш для прадухілення вайны ва Украіне – Генеральны сакратар NATO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Генеральны сакратар NATO Йэнс Столтэнберг
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Генеральны сакратар NATO Йэнс Столтэнберг. Фота: Jens Stoltenberg / Х
podpis źródła zdjęcia

NATO магла б зрабіць больш для ўзбраення Украіны, каб паспрабаваць прадухіліць уварванне Расеі ў 2022 годзе, заявіў генеральны сакратар NATO Йэнс Столтэнберг, піша «Reuters».

«Цяпер мы даем ваенныя матэрыялы для вайны – тады мы маглі б даць ваенныя матэрыялы для прадухілення вайны», – сказаў Йэнс Столтэнберг.

Ён адзначыў нежаданне Арганізацыі Паўночнаатлантычнага альянсу даць зброю, пра якую Кіеў прасіў да поўнамаштабнага ўварвання Расеі. Так адбывалася праз боязь, што напружанасць у стасунках з Расеяй можа абвастрыцца. Пасля пачатку вайны Кіеў, які не з'яўляецца членам NATO, пасля ваганняў усё ж атрымліваў ад саюзнікаў адну сістэму ўзбраенняў за другой.

Столтэнбэрг заявіў, што цяпер спыненне вайны ва Украіне будзе дасягнутае толькі за сталом перамоў.

«Каб пакласці канец гэтай вайне, на пэўным этапе давядзецца зноў пачаць дыялог з Расеяй. Але ён павінен быць заснаваны на сіле Украіны», – сказаў ён.

Столтэнберг, былы прэм'ер-міністр Нарвегіі, у кастрычніку пакіне сваю пасаду ў NATO, якую ён займаў з 2014 года. Былы Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ быў абвешчаны ў чэрвені наступным кіраўніком арганізацыі.

Столтэнберг адмовіўся пацвердзіць, што пасля сыходу з NATO ён зменіць нямецкага дыпламата Крыстафа Хойсгена на пасадзе старшыні Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы. Ён сказаў, што ў яго «шмат варыянтаў» і што ён будзе жыць у Осла.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10