навіны

Беларусу, які галадае, бо Літва не аддае ягоны аўтамабіль, стала блага

Рыгор Алексіевіч
Рыгор Алексіевіч, які галадае ў Літве з 8 верасня. Крыніца: novayagazeta.ee
podpis źródła zdjęcia

Беларусу Рыгору Алексіевічу стала дрэнна падчас галадоўкі, якую ён абвясціў праз тое, што Літва не аддае яму нядаўна набыты аўтамабіль. Мужчыну забрала хуткая, а машына ўсё яшчэ ў Клайпедзе. Пра гэта ён паведаміў «Новой газете.Балтия».

53-гадовы Рыгор Алексіевіч галадае з 8 верасня, спадзеючыся, што гэта дапаможа вярнуць ягоны аўтамабіль. Здавалася, што ў справе ёсць прасоўванне. Калі спачатку яму проста адмаўлялі праз санкцыі, то 12 верасня выдалі транзітныя нумары. Аднак машына ўсё яшчэ ў порце, а яе гаспадар падзяліўся з прэсай відэа з хуткай дапамогі.


«Пацямнела ў вачах, рэзка абмяклі рукі і ногі. Цяпер цяжка казаць. Лекары падазраюць сардэчны прыступ», – распавёў Рыгор і дадаў, што ў той момант знаходзіўся на Клайпедскай тэрытарыяльнай мытні.


Медыкі сказалі, што Рыгора Алексіевіча шпіталізуюць у Клайпедскую ўніверсітэцкую бальніцу.


«Напэўна, нервы здаюць» – выказаў здагадку Рыгор. Раней ён заявіў, што гатовы трымаць галадоўку столькі, «колькі хопіць сіл».


Што тычыцца машыны, то лагістычная кампанія, якая займаецца афармленнем мытных дакументаў, перадала аўтамабіль у порт Клайпеды, а Рыгору выдалі транзітныя нумары. Аднак насамрэч усё не асабліва прасунулася.

,,

«Я думаў, што ўсё атрымалася, але калі я прыйшоў у порт, мне назвалі ранейшыя аргументы, спаслаўшыся на санкцыйныя абмежаванні», – дадаў Рыгор.


Рыгор Алексіевічпрыдбаў аўто ў ЗША украсавіку 2024 года. Пакуль машына транспартавалася ў Літву, з'явіліся больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі. З 4 чэрвеня 2024 года, каб вывезці легкавушкі з рухавіком аб'ёмам больш за 1,9 літра, трэба падаць дадатковыя дакументы. У прыватнасці, дэкларацыю вытворцы транспартнага сродку, што аўтамабіль не будзе прададзены ў Расію. Такі дакумент Рыгор атрымаць не можа. Таму яго машына разам з іншымі, чые гаспадары апынуліся ў падобнай сітуацыі, у Клайпедзе.


«Гэтыя аўтамабілі, большасць з іх, і мой таксама, былі набытыя да ўвядзення санкцый супраць Беларусі, а менавіта – 1 ліпеня 2024 года. Тое, што нашы машыны затрыманыя, лічу абуральным беззаконнем. Я страціў надзею знайсці развязанне сітуацыі, я пабываў ва ўсіх інстанцыях, і адзіным выхадам бачу галадоўку пратэсту», – распавёў раней Рыгор.


Паводле неафіцыйных звестак, каля 4 тысяч машын беларусаў затрымалныя ў Клайпедзе.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10