навіны

Уначы ў Беларусь залятаў «Шагэд»

Маршрут «Шагэда» у Беларусі
Маршрут «Шагэда» у Беларусі. Фота: «Беларусі Гаюн»
podpis źródła zdjęcia

У Беларусь залятаў дрон-камікадзэ «Шагэд» каля 4:10 раніцы 14 верасня. Была паднятая авіяцыя з Баранавічаў, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

«Шагэд» перасёк мяжу з Беларуссю ў раёне Лоева, і правёў у паветранай прасторы Беларусі каля 30 хвілін.

«Дрон рухаўся заходнім курсам, а далей павярнуў на паўднёвы ўсход і вярнуўся на тэрыторыю Украіны. Ён паляцеў у раён Славуціча, дзе быў заўважаны ўжо ў 05: 05.

У момант заходу "Шагэда" на тэрыторыю Беларусі ў небе над Гомельшчынай дзяжурыў знішчальнік ВПС РБ, які быў узняты з аэрадрома Баранавічы каля 03:40», – піша маніторынгавая група.

Літаральна напярэдадні міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паскардзіўся Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, што Украіна парушае паветраную прастору Беларусі.

«Мы бачым, што супраць нас пастаянна вядзецца разведка, праходзяць правакацыі ў выглядзе парушэння нашай дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы рознымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі. <...> Адпаведна, мы таксама павялічылі групоўку нашых вайскоўцаў на паўднёвым аперацыйным кірунку. Асноўнымі трыгерамі прыняцця гэтага рашэння сталі пастаянныя правакацыі з парушэннем паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь», – сказаў Хрэнін.


Па словах Хрэніна, Аляксандр Лукашэнка даручыў рэагаваць на падобныя рэчы. Аднак, паводле звестак «Беларускага Гаюна»толькі за жнівень 12 «Шагэдаў» зайшлі ў Беларусь, а збіты быў толькі адзін.


Маніторынгавая група з упэўненасцю называе дроны расійскімі. Верагодна, яны залятаюць у Беларусь, бо збіваюцца з курсу пры атацы Украіны праз працу ўкраінскай РЭБ, альбо дроны спрабуюць падмануць ўкраінскія сродкі СПА і робяць кола ў Беларусі, а потым зноў вяртаюцца ва Украіну.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10