Вяртанне ваеннапалонных ва Украіну ды моцныя паводкі ў М'янме і Нігерыі. Фатаграфіі тыдня
14.09.2024, 10:40
Украінскі вайсковец дакранаецца да ўкраінскай зямлі пасля вызвалення з расейскага палону ў невядомым месцы каля ўкраінска-беларускай мяжы. Украіна і Расея абмяняліся палоннымі паводле схемы 49 на 49. Ва Украіну вярнуліся вайскоўцы ЗСУ, Нацгвардыі, Нацпаліцыі, памежнай службы, а таксама цывільныя асобы. Большая частка вайскоўцаў, якіх атрымала Расея, – салдаты тэрміновай службы, якія трапілі ў палон у Курскай вобласці. 13 верасня 2024 года. Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia
Кранальнае вяртанне ўкраінскіх ваеннапалонных дадому, эвакуацыя насельніцтва пасля паводкі ў М'янме, жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй у Аргентыне – сабралі фатаграфіі за тыдзень.
Доктар Петэр Сотані (злева), рэктар будапэшскага Універсітэту ветэрынарнай медыцыны, чытае лекцыю па анатоміі жывёлінаў студэнтам першага курсу, паказваючы размяшчэнне костак на прыкладзе жывога каня. Будапэшт, Вугоршчына. 9 верасня 2024 года.
Фота: Denes Erdos / AP Photo / East News
Ратавальнікі эвакуююць сем'і, якія пацярпелі ад паводкі пасля тайфуну Ягі, чаўном у Таўнгу ў М'янме, дзе загінула не менш за 19 чалавек. Неспрыяльныя ўмовы надвор'я забралі жыцці мінімум 230 чалавек у В'етнаме і Тайландзе, а паводкавыя воды з рэк, што разліліся, затапілі гарады ў абедзвюх краінах. Таўнгу, М'янма. 12 верасня 2024 года.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Родныя і сябры загінулага Аляксандра Бяссмертнага на пахавальнай цырымоніі ў Бучы. Аляксандр быў цяжка паранены падчас расейскага ўдару ракетамі тыпу «Іскандэр-М» па вайсковым каледжы Інстытуту сувязі і інфарматызацыі ў Палтаве 3 верасня і неўзабаве памёр ад атрыманых раненняў. Атака забрала жыцці 58 чалавек, яшчэ 328 атрымалі раненні. Трагедыя паводле колькасці ахвяраў і пацярпелых за ўвесь час расейска-ўкраінскай вайны сталася найбольш маштабнай для Палтаўшчыны. Буча, Украіна. 9 верасня 2024 года.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Спалены аўтамабіль у вёсцы Эл-Карыса пасля некантраляванага ляснога пажару ля возера Элсінор, штат Каліфорнія, ЗША. 10 верасня 2024 года.
Фота: David Swanson / AFP / East News
Паліцыя затрымлівае мужчыну падчас дэманстрацыі супраць вета прэзідэнта Аргентыны Хавіера Мілея. У Буэнас-Айрэсе адбыліся жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй, пасля таго як тысячы людзей сабраліся ля будынку Кангрэсу, каб выступіць супраць вета прэзідэнта на павышэнне пенсіяў. Для разгону дэманстрантаў паліцыя ўжыла слезацечны газ, дубінкі і гумовыя кулі. Буэнас-Айрэс, Аргентына. 11 верасня 2024 года.
Фота: Rodrigo Abd / AP Photo / East News
Аэрафотаздымак затопленых дамоў у паўночна-ўсходнім нігерыйскім горадзе Майдугуры пасля моцнай паводкі, выкліканай павышэннем узроўнем вады ў дамбе праз залевы. Паводка забрала жыцці як мінімум 30 чалавек і вымусіла каля 400 тысячаў пакінуць дамы. Майдугуры, Нігерыя. 10 верасня 2024 года.
Фота: Audu Marte / AFP / East News
Афіцэры Міністэрства грамадскай бяспекі аддаюць даніну павагі падчас візіту да статуяў памерлых лідараў Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра ў Пхеньяне з нагоды 76-й гадавіны заснавання Паўночнай Карэі. Пхеньян, КНДР. 9 верасня 2024 года.