Беларусь і Кітай абмеркавалі новыя сферы ўзаемадзеяння па ваеннай супрацы. Пра гэта міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін распавёў Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, паведамляе Мінабароны.
Віктар Хрэнін быў у Кітаі на Пекінскім Сяншаньскім форуме бяспекі. У рамках візіту яны з міністрам абароны Народна-вызваленчай арміі Кітая правялі сустрэчу і вызначыліся, што «павінны сумесна падняць нашу супрацу на больш высокі ўзровень».
«Супраца ў галіне абароны, міратворчай дзейнасці, навучання, сумеснай баявой падрыхтоўкі — яно ў нас ужо ёсць, але мы не спыняемся на дасягнутым. Мы абмеркавалі шэраг мерапрыемстваў, у якіх будзем нарошчваць аб'ёмы супрацы, абмеркавалі новыя сферы ўзаемадзеяння. Пакуль рана пра іх казаць: калі дасканала гэтыя пытанні прапрацуем, вы, вядома, пра ўсё даведаецеся», – сказаў Віктар Хрэнін.
Ён сцвярджае, што беларускім і кітайскім вайскоўцам на сумесных вучэннях, якія рэгулярна праводзяцца, нават «не патрэбны быў перакладчык», каб разумець адзін аднаго, а ўзаемадзеянне міністэрстваў абароны Кітая і Беларусі ўжо «знаходзіцца на вельмі добрым узроўні».
Арсен Рудэнка belsat.eu