навіны

У Крычаўскім раёне «ўхіліст» праз год здаўся сам – «усвядоміў бессэнсоўнасць жыцця па-за законам»

Суд над «ўхілістам». Фота: krichevlive.by
Суд над «ўхілістам». Фота: krichevlive.by
podpis źródła zdjęcia

У ваенным камісарыяце Крычаеўскага раёна адбыўся выяздны суд. На адкрытым паседжанні разглядалі крымінальную справу супраць 20-гадовага хлопца, які год ухіляўся ад вайсковага прызыву. 

Выданне krichevlive.by піша, што 21 красавіка 2023 года хлопец атрымаў позву, па якой яму трэба было з'явіцца ў камісарыят і прызыўны пункт на пачатку траўня. Беларус па позве не з’явіўся і кудысьці знік, яго нават пачалі шукаць.

Больш за год ніякай інфармацыі пра яго не было, пакуль 1 жніўня 2024 года хлопец сам не з'явіўся ў Крычаўскі РАУС. Выданне піша, што за гэты час ён «усвядоміў бессэнсоўнасць жыцця па-за законам», цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу і выпісаў штраф у памеры 4 тысяч рублёў. Цікава, што ў зале суда сядзелі толькі маладыя хлопцы, для якіх гэты «наглядны працэс» і быў прызначаны.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што ў Бярозе таксама судзілі 18-гадовага «ўхіліста». Той не прыйшоў у ваенкамат, таму што баяўся лекараў. Усё скончылася штрафам у памеры 4,8 тысячы рублёў. 

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10