навіны

У Вільні пройдзе канферэнцыя салідарнасці з беларускім інтэлектуалам і аўтарам «Белсату» Уладзімірам Мацкевічам

Уладзімір Мацкевіч. Фота: Белсат
Уладзімір Мацкевіч. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Канферэнцыя салідарнасці, арганізаваная Інстытутам філасофіі Віленскага ўніверсітэта і філасофскім факультэтам Варшаўскага ўніверсітэта, пройдзе 20-21 верасня ў Вільні.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч. (Фота: Белсат)
«Жыццё – гэта несумнеўнае дабро, але не заўсёды задавальненне». Уладзіміру Мацкевічу за кратамі – 68 гадоў навіны

Асноўныя тэмы абмеркавання на канферэнцыі «Зняволеная рацыянальнасць і філасофія ў турме»:

– Гісторыя зняволенай філасофіі: параўнальны аналіз.

– Чаму палітычная ўлада баіцца філасофіі?

– Якая місія філасофіі як асаблівай практыкі свабоднай думкі?

– Практычная філасофія і сацыяльная рэвалюцыя: рацыянальнасць і бунт.

– Філосаф як палітычны зняволены: унутраныя і знешнія перспектывы.

– Як магчыма палітычная салідарнасць паміж філосафамі?

Адна з галоўных мэтаў канфэрэнцыі — падрыхтоўка і падпісаньне міжнароднай пэтыцыі сусьветных філосафаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Ўладзімера Мацкевіча і дазволу яму пакінуць Беларусь.

Нагадаем, Уладзіміру Мацкевічу 68 гадоў. Разам з сацыёлагам Таццянай Вадалажскай ён заснаваў «Лятучы ўніверсітэт» — апошнюю незалежную ВНУ ў Беларусі, арыентаваную на развіццё крытычнага мыслення і яго практычную рэалізацыю. Таксама Мацкевіч вёў палітычныя дэбаты на тэлеканале «Белсат».

Мацкевіча затрымалі ў 2021 годзе і асудзілі да 5 гадоў калоніі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «удзел ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама абразу Лукашэнкі. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі унесла філосафаа ў «спіс экстрэмістаў».

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб канферэнцыі наведайце сайт Вільнюскага ўніверсітэта.

Вelsat.eu паводле fsf.vu.lt

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10