навіны

На пляцоўцы BAYBUS выйдзе серыя паэтычных мультфільмаў для дзяцей «Хто жыве ў гаражы»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: скрыншот з відэа
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: скрыншот з відэа / ХТО ЖЫВЕ Ў ГАРАЖЫ / YouTube
podpis źródła zdjęcia

Мультфільмы створаны паводле твораў былога палітвязня Андрэя Скурко, напісаных ім для свайго сына Тамашыка падчас адбыцця пакарання.

З 13 верасня ў 20:00 па Менску на YouTube-канале BayBus пачнецца выпуск серыі мультвершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы», заснаваных на вершаванай кніжцы пра машынкі і выдадзенай выдавецтвам «Гутэнберг». 

Як адзначаюць стваральнікі, мультвершы – гэта вясёлыя і кароткія паэтычныя мульцікі для дзетак, створаныя для таго, каб прыносіць радасць і развіваць цікавасць да беларускай мовы. 

,,

«Вас чакаюць гісторыі пра розныя жывыя машынкі і іх выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца! Карацей, будзе весела!» – кажуць аўтары праекту.


Ілюстрацыі і анімацыю стварала мастачка Вольга Кузьміч. На беларускую мову тэксты агучвалі ўдзельнікі праекту «Кніжны воз», сярод галасоў – Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз. Музыку для праекта стварыла Наталля Бібікава.

Усяго чакаецца 16 эпізодаў, якія будуць выходзіць кожную пятніцу.

Першы выпуск можна паглядзець тут:

Бэйбус – беларускамоўная забаўляльная, навучальная, развіццёвая лічбавая прастора для маленькіх гарэзаў і дарослых жэўжыкаў.

Унікальны кантэнт YouTube-канала і сацсетак праекта дапамагае дзецям і дарослым не толькі вывучаць беларускую мову з дапамогай казак і вершыкаў, атрымоўваць веды з найцікавейшых галінаў такіх, як мастацтва, гісторыя, культура, але і забаўляцца.

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10