навіны

У неба Беларусі зайшоў расейскі беспілотнік тыпу «Арлан»

Дрон тыпу Арлан.  Фота: aviation21.ru
Дрон тыпу Арлан. Фота: aviation21.ru
podpis źródła zdjęcia

Дрон перасёк паветраную прастору ў Гомельскай вобласці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія БПЛА ў небе падчас наведвання тагачасным міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу палігону Маскоўскай вайсковай акругі, Расея. 20 красавіка 2024 года. Фота: Russian Defense Ministry Press Service / AP / East News
Дроны-камікадзэ ў мірным небе: як беларусам бараніцца? навіны

13 верасня расейскі разведвальны БПЛА тыпу «Арлан» зайшоў у Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».

Аўтары публікацыі паведамляюць, што дрон рухаецца праз Лоеў паўночна-ўсходнім курсам.

Авіяцыя Ваенна-паветраных сілаў РБ у небе над Гомельшчынай станам на 14:05 па беларускім часе прыкмечана не было, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Нагадаем, што з канца лета дроны заўважна зачасцілі ў Беларусь. Пра такія выпадкі «Беларускі Гаюн» паведамляў 21, 26, 29 і 31 жніўня, 3, 4, 5, 6 і 7 верасня.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10