навіны

Лукашэнка разбівае фасад сваёй сістэмы

img
img
podpis źródła zdjęcia

Дар’ю Астапенку, агентку КДБ Беларусі, якая шпіёніла ў Польшчы, асудзілі і вызвалілі. Што адбываецца? Чаму Раман Пратасевіч паляцеў у Дубай і як гэта звязана з выбарамі прэзідэнта Беларусі? Расейскія дроны над Беларуссю лётаюць два месяцы: чаму яны з’явіліся? Пра гэта і не толькі – у сённяшнім выданні праграмы «ПраСвет» са Змітром Міцкевічам. Госці праграмы – Сяргей Пеляса, палітычны каментатар, в. а. намесніка дырэктара «Белсату», і Уладзь Кобец, кіраўнік аналітычнага цэнтру «iSANS».


Палітычны эскорт Рамана Пратасевіча


Былы галоўны рэдактар Telegram-каналу «Nexta» Раман Пратасевіч выправіўся ў адпачынак у Дубай з жонкай. Адбылося гэта на фоне навіны пра завочны арышт трох грамадзянаў Беларусі ў справе прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» у 2021 годзе з Пратасевічам на борце. Больш за тое, цяпер суд Лукашэнкі зняў з яго прызначаны раней абавязак выплаціць штраф амаль 7 мільёнаў долараў. З чым звязаная такая змена стаўлення з боку рэжыму Лукашэнкі да былога рэдактара? І ці адпачынак – адзіная мэта выезду Пратасевіча ў Дубай?

Вайну чуваць у Беларусі


Расейскія беспілотнікі над Беларуссю робяцца звычайнаю справаю. З сярэдзіны лета «Шагэды» стала парушаюць паветраную прастору краіны, і іх з’яўленне ўжо даўно не выглядае выпадковасцю. У выніку выбухоўка, што ўтрымліваецца ў дронах, бо Расея выкарыстоўвае іх у вайне супраць Украіны, цяпер пагражае і беларускім жыхарам і будынкам. Мы бачым, як перад так званымі прэзідэнцкімі выбарамі Аляксандр Лукашэнка ўсё больш губляе імідж гаранта мірнага неба над галавою.


Другі Саміт міру: удзел і шантаж Расеі, умовы Украіны


Уладзімір Зяленскі мае план, што можа змусіць Расею завершыць вайну ўжо ў канцы гэтай восені. Апрача гэтага, прыкладна ў той жа перыяд плануецца другі Саміт міру. Расею гэтым разам запрасілі. Афіцыйнага адказу не паследавала, замест гэтага краіна-агрэсарка імкнецца стварыць уласную пляцоўку для перамоваў. Ці быць перамовам? Хто хоча, а хто можа быць пасярэднікам?


Таксама ў праграме – эксклюзіўны рэпартаж Змітра Міцкевіча і Сяргея Пелясы з міжнароднай выставы вайсковай прамысловасці ў Кельцах.


Глядзіце міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале Belsat News, а таксама ў нашым Facebook.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10