Мабыць, нішто так не ўдарыла па рэжыме Пуціна, як прарыў войскаў ВСУ на тэрыторыю Курскай і Белгарадскай абласцей. Найлепшага рашэння Офіс прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і не змог бы прыдумаць. Войскі прасоўваліся, займаючы адзін населены пункт за іншым. А ў той жа час памежнікі, супрацоўнікі МНС, паліцыі, ФСБ, мясцовай адміністрацыі, медыкі ўцякалі, кідаючы народ на волю лёсу. У населеных пунктах пачаўся разгул марадзёрства - разгромлены крамы, у дамах ні вады, ні газу, ні электрычнасці.
Пры гэтым крамлёўская прапаганда зазвычай працягвала хлусіць аб тым, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. У выніку гэтай хлусні мясцовыя жыхары не паспявалі эвакуіравацца. Нейкіх 20-30 км, а які пласт праблем агаліўся на публіку!
Па-першае, увесь народ нарэшце зразумеў, што міністр абароны Расіі Валерый Герасімаў увесь час і нахабна хлусіць. Магчыма для многіх расейцаў гэта стала адкрыццём. Па-другое, канчаткова зганьбіліся кадыраўцы, якія столькі часу дэманстравалі ў сетках сваю «доблесць». "Ахмат" разбегся па лясах і палях. Украінскім вайскоўцам давялося іх адлоўліваць і грузіць у машыны да астатніх палонных. Па-трэцяе, высветлілася, што расейская ваенная выведка не бачыла шматмесячнай падрыхтоўкі да такой маштабнай аперацыі ўкраінскага камандавання. А гэта мяняе ўяўленне аб тым, якія наогул магчымасці расейскай ваеннай выведкі ва Украіне на трэцім годзе вайны. Па-чацвёртае, заява ўрада аб кампенсацыі перасяленцам у 10 000 рублёў мела эфект аплявухі. Па-пятае, народ даведаўся, што сотні салдат тэрміновай службы, якіх было абяцана не пасылаць на перадавую, загінулі яшчэ на маршах. І нарэшце, па-шостае, заклікі да насельніцтва эвакуіравацца самастойна прывялі да таго, што там засталіся ў асноўным старыя, інваліды і маргіналы, у якіх для выратавання сваіх жыццяў няма асабістых транспартных сродкаў.
А тут яшчэ і Алег Дзерыпаска раптам заклікаў да «неадкладнага і безумоўнага спынення агню» ва Украіне. А што здарылася? І зноў порцыя халоднага душа – Суджынская газаразмеркавальная станцыя па словах экспертаў – гэта тое самае месца, адкуль расцякаецца карупцыйнае балота і «даходы» расейскіх алігархаў. Гэта яшчэ і, калі можна так сказаць, лішнія грошы, якія крамлёўскія дзеячы могуць выкарыстоўваць на куплю еўрапейскіх палітыкаў, аплату агентаў ГРУ і іншыя "далікатныя" выдаткі па ўсім свеце. Газ пампуецца праз Украіну, але Украіна паняцця не мае колькі канкрэтна яго праходзіць з Суджы.
Але, нягледзячы на баі, Расея працягвае пампаваць газ галоўным сваім саюзнікам у ЕС - Венгрыю і Славакію. Яны маюць танны газ, а Расея – рычаг ціску на іх. У свой час расейскі газ ішоў ва Украіну праз станцыю “Суджа” і “Сахранаўка”. У траўні 2022 года Украіна адмовілася прымаць яго праз «Сахранаўку» і кампрэсарную станцыю «Навапскоў» у Луганскай вобласці, таму што з-за акупацыі гэтай тэрыторыі страціла над імі кантроль. Але сёння з прыходам ВСУ расейскія ўлады страцілі кантроль над «Суджай». Пры гэтым «Газпрам» прапампоўку не спыніў. Крэмль хоча ўтрымацца на еўрапейскім газавым рынку, каб аказваць палітычны ціск на краіны Ўсходняй Еўропы. Як доўга гэта будзе працягвацца?

Засталося яшчэ ядравае застрашванне — Курчатаўская АЭС. Яна самая прадукцыйная ў Чарназёмным раёне. Але ўжо зразумела, што перспектыва пакінуць уласны народ без электрычнасці крамлёўскіх дзеячаў хвалюе менш за ўсё. А між тым, калі на Курскай АЭС спыніць эксплуатацыю рэактараў так, як гэта зрабілі расейскія акупанты з Запароскай АЭС, то на ўсёй тэрыторыі Чарназёмнага раёну настане працяглы энергетычны крызіс. І сладзіць з ім урад не зможа.
Вось і пайшлі ў ход страшылкі аб нібы атакаванай украінскімі дронамі Запарожскай АЭС. Для пераканаўчасці ў градзірні АЭС падпалілі горы аўтамабільных шын і іншага смецця. Пры гэтым расейцы не прывялі ніякіх доказаў датычнасці Украіны да гэтага пажару. Праўда, прэс-сакратар МЗС Захарава заявіла аб «ядзерным тэроры кантынента», сціпла змоўчаўшы аб тым, хто развязаў вайну.
Такім чынам сёння, дзякуючы дзеянням ВСУ, з'явіўся прадмет абмену на мірных перамовах аб вяртанні да межаў 1991 году. Цікава, што праславутае "ядравае стрымліванне" ў цяперашняй сітуацыі не дзейнічае. І гэта пры тым, што варожае войска знаходзіцца на тэрыторыі краіны. Акрамя таго, зараз расейскаму войску трэба аднекуль узяць рэзервы для баёў у Курскай і Белгарадскай абласцях. Значыць давядзецца перакідаць часткі з Харкаўскага і Сумскага напрамкаў, а можа нават і вагнераўцаў з Афрыкі. А пакуль сваякі расейскіх салдат разглядаюць відэа ў сетцы шматлікіх палонных, спрабуючы знайсці там сваіх.
Яшчэ застаюцца пытанні: як доўга зможа міністр абароны РФ Герасімаў расказваць аб поспехах арміі? Колькі спатрэбіцца часу, каб расейцы даведаліся якім коштам расейскае войска «захоплівала» украінскія гарады, зраўняўшы іх з зямлёй і страціўшы там сотні тысяч салдат у мясных штурмах? У любым выпадку карабель атрымаў прабоіну. Ці хопіць яе, каб ён адправіўся на дно, ці патрэбна будзе яшчэ?
Любоў Лунёва, «Белсат»