навіны

Трамп адмовіўся ад правядзення чарговых дэбатаў з Гэрыс

Дэбаты Доналда Трампа і Камалы Гэрыс. Фота: Brian Snyder / Reuters / Forum
Дэбаты Доналда Трампа і Камалы Гэрыс. Фота: Brian Snyder / Reuters / Forum
podpis źródła zdjęcia

Палітык заявіў, што выйграў папярэднія дэбаты. Наступных не будзе.

Сцяг ЗША. Фота: Pickpik.com
Гэрыс і Трамп правялі дэбаты. Хто перамог на іх – і хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах? навіны

Былы прэзідэнт Злучаных Штатаў і кандыдат на прэзідэнцкі пост ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп заявіў, што не будзе больш браць удзелу ў дэбатах са сваёй суперніцай, кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гэрыс.



,,

«Калі баксёр прайграе бой, першыя словы, якія ён прамаўляе: «Я хачу рэваншу». Апытанні ясна паказваюць, што я выйграў дэбаты ў Камалы Гэрыс, леварадыкальнай кандыдаткі ад дэмакратаў, і яна неадкладна запатрабавала правядзення новых. Трэціх дэбатаў не будзе!», – напісаў Доналд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.


Валер Кавалеўскі. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Калі на выбарах у Штатах пераможа Трамп, што будзе з Беларуссю? А калі Гэрыс? Спыталі Кавалеўскага навіны

Папярэднія дэбаты Трампа супраць Гэрыс адбыліся ў ноч на 11 верасня. Нягледзячы на заявы Трампа аб перамозе, рэйтынгі сведчаць хутчэй пра адваротнае: менавіта Гэрыс пасля дэбатаў аддалі перавагу 45 % рэспандэнтаў (супраць 39 % у Трампа) згодна з апытаннем, якое правялі паводле заказу шэрагу медыякампаніяў ЗША.

Пры гэтым Трамп кажа пра «трэція» дэбаты, бо першыя адбыліся ў чэрвені з дзейным на той час прэзідэнтам Джо Байдэнам, які першапачаткова выставіў сваю кандыдатуру ад партыі дэмакратаў. Для Трампа тыя дэбаты былі сапраўды паспяховымі, бо Джо Байдэн быў не ў лепшай форме, пасля чаго неўзабаве зняў сваю кандыдатуру з выбараў на карысць Камалы Гэрыс.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10