навіны

Спявак Джон Бон Джові выратаваў жанчыну, якая хацела скочыць з моста

Момант, як Джон Бон Джові размаўляе з жанчынай, трапіў на відэакамеры. Фота: скрыншот з відэа 9news
Момант, як Джон Бон Джові размаўляе з жанчынай, трапіў на відэакамеры. Фота: скрыншот з відэа 9news
podpis źródła zdjęcia

Амерыканскаму спеваку ўдалося ўгаварыць жанчыну, і яна пералезла праз парэнчы, апынуўшыся ў бяспецы.

Падчас здымак кліпа, якія адбываліся ў Нэшвіле, 62-гадовы Бон Джові заўважыў жанчыну на мосце, якая збіралася скочыць у ваду.

Спявак адрэагаваў вельмі хутка: ён разам са сваім ахоўнікам падышоў да жанчыны і пачаў размаўляць з ёй. 

За некалькі секунд ён змог пераканаць яе адмовіцца ад самагубства.

Жанчына, якая ўжо была на мяжы скачка, трымаючыся за парэнчы, пералезла назад на мост, такім чынам трагедыі ўдалося пазбегнуць.

На відэа таксама трапіў момант, калі пасля кароткай размовы спявак абняў жанчыну. 

Гэтая гісторыя вельмі хутка разляцелася па сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках карыстальнікаў далёка за межамі ЗША.

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10