навіны

З 1 кастрычніка ў Беларусі вырастуць пенсіі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Вечерний Гродно
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Вечерний Гродно
podpis źródła zdjęcia

З наступнага месяца ў Беларусі павысяцца працоўныя пенсіі, але не нашмат.

12 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №357 «Аб павышэнні пенсіяў».

Згодна з тэкстам дакументу, улады правядуць пераразлік працоўных пенсіяў і з 1 кастрычніка 2024 года павысяць іх у сярэднім на 5%.

Паведамляецца, што ў на выплату пенсіяў у кастрычніку гэтага года будзе накіравана каля 2 мільярдаў рублёў, з якіх 95 мільёнаў – гэта дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем, прапісаным ва ўказе Лукашэнкі.

Апошні раз пенсіі ў Беларусі павышаліся 1 лютага 2024 года, тады іх памер павялічыўся ў сярэднім на 10%. Гэта адбылося незадоўга да правядзення парламенцкіх выбараў у краіне (Адзіны дзень галасавання прайшоў 25 лютага 2024-га).

Станам на жнівень 2024 года працоўная пенсія складала 813,25 рубля.

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10