навіны

Беларуса асудзілі да 20 гадоў зняволення завочна за нібыта падрыхтоўку «тэракту ў Дзень Перамогі».

Валер Водзін. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Валер Водзін. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

26 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачаўся судовы працэс па справе аб падрыхтоўцы тэракту на Дзень Перамогі. Пяць чалавек, у тым ліку 25-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, Вікторыя Волчак, Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак, абвінавачваюцца ў здрадзе дзяржаве і падрыхтоўцы тэракту. 9 жніўня стаў вядомы прысуд Валеру Водзіну. Пакаранні для астатніх пакуль невядомыя праваабаронцам.

Падрабязнасці па гэтай справе былі агучаныя ў прапагандысцкім фільме «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі», які быў паказаны па АНТ 15 траўня 2023 года. З фільма вынікала, што беларускі КДБ «перадухіліў» тэракт, які нібыта ладзіўся «пад куратарствам Кіева». Арганізатарам гэтай акцыі быў названы беларус Валер Водзін, які ў лютым 2023 года з’ехаў ва Украіну і далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў — палка Каліноўскага.


Паводле аўтараў фільму, Водзін перасылаў у Беларусь настольныя электрапліты, якія прасіў схаваць сваіх знаёмых – тых затрымалі на пачатку траўня 2023 года. У электраплітах нібыта знаходзілася выбухоўка. З іх дапамогай і «планавалася здзейсніць тэракт на 9 траўня». У фільме таксама сцвярджалася, што заданне аб правядзенні тэракту Водзін атрымаў ад ГУР Мінабароны Украіны.

Фігуранты справы. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Фігуранты справы. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Усіх фігурантаў справы судзілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ, уключаючы здраду дзяржаве, падрыхтоўку тэракту, незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, удзел у экстрэмісцкіх фармаваннях і незаконнае перамяшчэнне ўзбраення праз мяжу. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме суддзёй Сяргеем Хрыпачом, вядомым жорсткімі прысудамі па палітычных справах.


Суд над Валерам Водзіным прайшоў у парадку спецвытворчасці. Яму прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам у 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў).


Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10