Пакуль беларускія праўладныя медыя рапартуюць пра ўкраінскія правакацыі з дронамі, праект маніторынгу ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн» сцвярджае, што ўсё гэта чарговая хлусня.
10 жніўня Алякскндр Лукашэнка заявіў, што над Беларуссю збілі ўкраінскія ўдарныя беспілотнікі, міністр абароны Віктар Хрэнін рапартаваў аб прывядзенні ў «гатовасць № 1» сілаў на мяжы, а «Гомельэнерга» нават даў жыхарам рэгіёну парады на выпадак налёту беспілотнікаў.
Але сёння, 11 жніўня, «Беларускі Гаюн» распавёў пра тое, што гэтая заява — хлусня.
«9 жніўня 2024 года, падчас вылетаў авіяцыі ВС РБ, ніякіх дронаў (БПЛА) выяўлена не было. Ніякага запуску ракеты з знішчальніка СУ-30 або верталёта МІ-24 не адбылося. З гэтага вынікае, што чарговыя гучныя заявы самаабвешчанага Лукашэнкі з'яўляюцца звычайнай хлуснёй», – каментуе «Беларускі Гаюн».
Тэса Анэйда, «Белсат»