навіны

У Менску затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых гіпермаркетаў «Мацярык»

Алякасандр Аполька.
Алякасандр Аполька. Фота: https: vgr.by
podpis źródła zdjęcia

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае» відэа з Аляксандрам Аполькам – дырэктарам сеткі гіпермаркетаў «Мацярык». Прычынай затрымання называецца ўдзел у пратэстах 2020 году.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі гендырэктара сеткі крамаў «Мацярык» Аляксандра Апольку. Паводле іх звестак, ён, нібыта, удзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020 года – выходзіў на маршы. У сваіх сацсетках сілавікі размясцілі «пакаяннае відэа», на якім прымусілі мужчыну назваць, які ў яго заробак, і сазнацца, што ён удзельнічаў у акцыях пратэстаў.

Ва ўласцівай ім манеры сілавікі не абышліся без абразаў – назвалі Аляксандра Апольку «самым бедным і незадаволеным буржуем» і паабяцалі, што ён «адкажа паводле ўсёй строгасці». Падрабязнасцяў самога затрымання не паведамляецца.

«Мацярык» – гэта найбуйнейшая сетка будаўнічых гіпермаркетаў фармату DIY (Do it Yourself – «зрабі сам») у Беларусі. Усяго ў краіне пяць крамаў гэтай сеткі: дзве ў Менску, па адной у Віцебску, Берасці і Гародні.

Надзея Вольная, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10