навіны

Прэцэдэнт: Камітэт правоў чалавека ААН нарэшцэ прызнаў парушэнні правоў актывіста Анікеева больш чым пяцігадовай даўніны

Барыс Анікееў.
Барыс Анікееў. Фота: "Штодзень Гомель"
podpis źródła zdjęcia

КПЧ ААН прыняў рашэнне на карысць беларускага актывіста Барыса Анікеева. Паведамляецца, што ў матэрыялах яго справы размова ідзе пра пікеты, за якія беларус быў пакараны яшчэ ў 2017 і 2018 гадах. Пра гэта на сваёй станонцы ў Facebook паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць скаргі.

Як паведамляе «Штодзень Гомель», першая справа датычыць удзелу Барыса Анікеева ў пікеце пад гомельскім судом. За акцыю ў падтрыманне незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай (цяпер яна за кратамі і прызнаная палітзняволенай – рэд.) яго пакаралі 5 соднямі арышту.

«Прайшоўшы разам усе ўнутраныя сродкі прававой абароны, мы на міжнародным узроўні заявілі аб парушэнні права на выказванне меркавання і мірны сход, – патлумачыў праваабаронца. – Камітэт ААН па правах чалавека пагадзіўся з нашай прававой аргументацыяй, прызнаў урад Беларусі вінаватым у парушэнні правоў актывіста на свабоду выказвання меркавання і мірны сход».

Другая справа датычыла ўдзелу Анікеева ў пікетаванні рэстарана «Паедзем-паядзім» у Курапатах. За гэта, абвінаваціўшы яго ў парушэнні правілаў дарожнага руху, актывіста аштрафавалі чатыры разы. У гэтай сітуацыі КПЧ ААН прызнаў «урад Беларусі вінаватым у парушэнні правоў актывіста на свабоду выказвання меркавання і мірны сход».

«Дзякуючы Леаніду Судаленку, у ААН прызналі, што я ні ў чым вінаваты, – сказаў «Штодню» Барыс Анікееў. – Сам бы я нічога не дабіўся».

Паводле яго, у Беларусі «няма міліцыянту, якому ты можаш патлумачыць, што ты маеш рацыю». 

«Пры разглядзе любой справы ўлады робяць людзей баранамі», – дадаў Анікееў і параіў міліыянтам, якія складалі на яго пратаколы, ісці вучыцца наноў.

Таксама КПЧ ААН, паводле звестак гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, прызнаў парушэнні правоў актывістаў з Гомельскай вобласці: Віктара Рубцова (за справу 2017 года) і Тамары Зайцавай (за справу 2018 года).

Надзея Вольная, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10