навіны

«Яго меліся выпісаць праз некалькі дзён». У варшаўскім шпіталі расказалі пра беларуса, які здзейсніў суіцыд

img
Шпіталь, дзе 67-гадовы беларус здзейсніў суіцыд. Варшава, Польшча. Фота: brodnowski.pl
podpis źródła zdjęcia

67-гадовы мужчына скокнуў з шостага паверха лякарні на поўначы Варшавы. У больніцы паведамілі «Белсату», што шакаваныя здарэннем і што нічога падазронага ў паводзінах пацыента не было.

Здарэнне адбылося 11 верасня ў варшаўскім раёне Брудна. Як паведаміла выданне «Miejski Reporter», 67-гадовы грамадзянін Беларусі знаходзіўся ў палаце шпіталя, знянацку сказаў «Да пабачэння!» і скокнуў з шостага паверха. Мужчына памёр на месцы.


Прэс-сакратар больніцы Пётр Галашэўскі сказаў «Белсату», што беларус паводзіўся адэкватна, і нічога не прадракала бяды:

,,

«Аніякіх складанасцяў з пацыентам не было, ён быў у добрым кантакце з персаналам. Мы чакалі, што яго выпішуць максімум праз некалькі дзён. Ягоны дыягназ не быў цяжкім, і назіраўся выразны прагрэс у лекаванні ў правільным кірунку».


Сваякоў мужчыны знайсці не ўдалося:


«Мы спрабавалі звязацца з асобаю, нумар якой пазначыў пацыент, аднак слухаўкі не бяруць».

Паліцыя на месцы самазабойства грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 11 верасня 2024 года. Фота: miejskireporter.pl
Паліцыя на месцы самазабойства грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 11 верасня 2024 года. Фота: miejskireporter.pl
Галашэўскі таксама адзначыў, што здарэнне шакавала работнікаў лякарні:
,,

«Гэта вельмі смутная і цяжкая сітуацыя для нашага калектыву, таму што зусім не было аніякіх прыкметаў, што пацыент гэта ўчыніць. Персанал на тым паверсе ўспрыняў гэта вельмі цяжка. Мы не можам зразумець прычынаў учынку, пагатоў, стан мужчыны паляпшаўся».


Шпіталь дапамагае праваахоўным органам расследаваць справу. Гэтым займаецца паліцыя пад наглядам пракуратуры. Ведамствы на запыты «Белсату» пакуль не адказалі.


Дар’я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10