Беларусу, які ўзнімаўся ў горы разам з турыстычнай групай, стала дрэнна.
Усе адбылося на гары Джангікош (вышыня 3,2 тыс. метраў), дзе група з сямі чалавек ішла па зацверджаным маршруце. Па яго адправілі гелікоптар МНС і перавезлі мужчыну ў шпіталь.
«Мужчыну 1990 года нараджэння з Беларусі эвакуявалі ў Нальчык і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ГУ МНС у рэгіёне.
Паводле папярэдняй інфармацыі «Спутник», у беларускага альпініста адбыўся ацёк лёгкіх.
Тэса Анэйда, «Белсат»