навіны

У Беларусі праходзяць суды над жанчынамі, якіх КДБ затрымаў за перадачы палітвязням праз Е-дастаўку

Здымакм мае ілюстрацыйны характар. Будынак Дому правасуддзя, дзе размешчаны тры раённых суда Менску: Ленінскі, Партызанскі і Кастрычніцкі. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. Фота: Белсат
Здымакм мае ілюстрацыйны характар. Будынак Дому правасуддзя, дзе размешчаны тры раённых суда Менску: Ленінскі, Партызанскі і Кастрычніцкі. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У верасні запланаваны мінімум 16 судоў над зняволенымі, яшчэ 4 адбудуцца ў кастрычніку. Усяго каля 30 чалавек цяпер утрымліваюцца пад вартай у СІЗА.

Большасць затрыманых — сваякі палітвязняў, жанчыны ва ўзросце больш за 50 гадоў, паведамляе «Вясна». Нягледзячы на тое, што яны дапамагалі палітзняволеным па ўласным жаданні і з уласных грашовых сродак, іх абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці», які раней ніколі не выкарыстоўвалі (а зараз па яму судзяць не меньш за 126 чалавек).

Нагадаем, масавыя рэйды сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшлі ў студзені. Адной з прычын стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.

Сутнасць абвінавачвання ў тым, што яны нібыта бралі інфармацыю аб палітвязнях на рэсурсах, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10