У верасні запланаваны мінімум 16 судоў над зняволенымі, яшчэ 4 адбудуцца ў кастрычніку. Усяго каля 30 чалавек цяпер утрымліваюцца пад вартай у СІЗА.
Большасць затрыманых — сваякі палітвязняў, жанчыны ва ўзросце больш за 50 гадоў, паведамляе «Вясна». Нягледзячы на тое, што яны дапамагалі палітзняволеным па ўласным жаданні і з уласных грашовых сродак, іх абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці», які раней ніколі не выкарыстоўвалі (а зараз па яму судзяць не меньш за 126 чалавек).
Нагадаем, масавыя рэйды сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшлі ў студзені. Адной з прычын стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.
Сутнасць абвінавачвання ў тым, што яны нібыта бралі інфармацыю аб палітвязнях на рэсурсах, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Тэса Анэйда belsat.eu