Беларуска Дар'я 5 верасня гуляла па цэнтры Варшавы (на пешаходнай дарожцы) і нечакана сутыкнулася з агрэсіўным мужчынам: ён злез з ровара і без прычыны ўдарыў дзяўчыну па твары. Прыехаўшая на месца паліцыя адпусціла яго. Гісторыю беларуска выклала ў сваіх сацсетках, і яна імгненна атрымала рэзананс. Многія прапаноўвалі сваю дапамогу, сярод іх былі нават супрацоўнікі польскай паліцыі, якія асудзілі бяздзейнасць сваіх калег.