навіны

Памятаеце, як беларуску ў Варшаве збіў мінак украінец, а паліцыя яго адпусціла? Гісторыя атрымала працяг

Паліцыі нарэшце затрымала 38-гадовага мужчыну. Фота: Policja_KSP / x.com
Паліцыі нарэшце затрымала 38-гадовага мужчыну. Фота: Policja_KSP / x.com
podpis źródła zdjęcia

Беларуска Дар'я 5 верасня гуляла па цэнтры Варшавы (на пешаходнай дарожцы) і нечакана сутыкнулася з агрэсіўным мужчынам: ён злез з ровара і без прычыны ўдарыў дзяўчыну па твары. Прыехаўшая на месца паліцыя адпусціла яго. 

Гісторыю беларуска выклала ў сваіх сацсетках, і яна імгненна атрымала рэзананс. Многія прапаноўвалі сваю дапамогу, сярод іх былі нават супрацоўнікі польскай паліцыі, якія асудзілі бяздзейнасць сваіх калег.

Пасля падзей Дар'я была ў шоку ад сітуацыі і адчування, што можна вось так без прычыны збіць чалавека на вуліцы і пайсці да дому беспакараным.


«Я ў жаху, у поўным шоку і ў жаху прама цяпер, калі мне даводзіцца адчуваць боль, і што нехта будзе так сябе паводзіць. Стамілася ад закона. Плачу», — пісала яна.

А праз тыдзень, 12 верасня, на афіцыйнай старонцы варшаўскай паліцыі з'явілася інфармацыя пра тое, што 38-гадовага мужчыну затрымалі.

«Паліцыянты з раёна Śródmieście затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Украіны, які 5 верасня ў вячэрнія гадзіны на вуліцы Poznańska падчас сваркі ўдарыў па твары 33-гадовую жанчыну, родам з Беларусі. Паліцыянты правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на дбайнае высвятленне здарэння і ўсталяванне ўсіх сведкаў інцыдэнту. Гэтыя мерапрыемствы дазволілі прад'явіць мужчыну абвінавачанні па арт. 157 пар. 2 КК і арт. 275 КК. За гэтыя злачынствы яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі»,
гаворыцца ў паведамленні.

Беларуска паведаміла, што ёй ужо вядома пра затрыманне мужчыны і што сёння ў яе будзе сустрэча з адвакатам.

«Яшчэ чакаю КТ галаўнога мозгу і костак твару. Цяпер у мяне праблемы з памяццю і канцэнтрацыяй, апухлыя вочы, нос і сківіцы, не кажучы ўжо пра тое, што ўнутры і якія з'яўляюцца страхі», — каментуе Дар'я.

Таксама яна кажа, что артрымала шмат падобных гісторый, таму прызывае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам: «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта».

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10