навіны

«Белгосстрах» перастаў страхаваць некаторыя замежныя маркі аўтамабіляў

Maserati MC20 Cielo. Крыніца: maserati.com
Maserati MC20 Cielo. Крыніца: maserati.com
podpis źródła zdjęcia

У «Белгосстрах» цяпер нельга будзе заключыць дамову добраахвотнага страхавання на некаторыя прэміяльныя маркі аўтамабіляў, а таксама электрамабілі. У іх ліку LiXiang, Dongfeng E11K, HiPhi, Bentley, Ferrari, Lamborghini і Maserati.

Кампанія растлумачыла гэта выданню Blizko.by тым, што такія аўтамабілі стала амаль немагчыма адрамантаваць у Беларусі:

«Вы не зможаце іх адрамантаваць. А калі і зможаце, то без гарантыі,
— кажуць у страхавой кампаніі. — Адсутнічаюць афіцыйныя дылеры па дастаўцы запчастак».

Дакумент «Белгосстрах» Крыніца: blizko.by
Дакумент «Белгосстрах» Крыніца: blizko.by

Пры гэтым на сайце «Белгосстрах» у раздзеле навін пра гэта няма ніводнага слова. Калі прынялі дакумент і як кампанія плануе «давесці гэтую інфармацыю да ведама ўсіх зацікаўленых асоб» застаецца невядомым.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10