навіны

Памёр былы прэзідэнт Перу Альберта Фухіморы. Ён нядаўна выйшаў з турмы і хацеў зноў ісці на выбары

Альберта Фухіморы. Крыніца: albertofujimori / x.com
Альберта Фухіморы. Крыніца: albertofujimori / x.com
podpis źródła zdjęcia

86-гадовы Фухіморы правёў 16 гадоў у турме па абвінавачваннях у карупцыі і парушэннях правоў чалавека. Год таму ён выйшаў з турмы і зноў планаваў балатавацца ў прэзідэнты. Не атрымалася — 12 верасня ён памёр. Пра гэта паведамілі ягоныя дзеці.

«Пасля доўгай барацьбы з ракам наш бацька Альберта Фухіморы толькі што адправіўся да Госпада»,напісалі дзеці Кейко, Хіро, Сачы і Кенджы Фухіморы ў сацсеткі X.


Гэтым летам яго дачка Кейка Фухіморы паведамляла, што бацька мае намер зноў змагацца за пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах у Перу ў 2026 годзе.


Фухіморы быў прэзідэнтам краіны 10 гадоў — з 1990 па 2000 год, у народзе яго клікалі el chino («кітаец»). На яго спачатку ніхто і не ставіў, але здарылася, што здарылася: за 10 гадоў ён дабіўся ўстанаўлення аўтарытарнага рэжыму ў краіне, роспуску кангрэса і прыняцця новай Канстытуцыі. У 2000 годзе Фухіморы пакінуў краіну з-за справы аб карупцыі яго партыі, пасля чаго быў адхілены ад улады. Таксама ўсплылі факты аб стварэнні «эскадронаў смерці» для барацьбы з паўстанцамі, датычнасць да забойства 25 чалавек у пачатку прэзідэнцтва, хабар памерам 15 млн долараў службе разведкі, подкуп журналістаў і шматлікае іншае.


Перуанскія ўлады намагаліся яго выдачы ў Японіі, але тая не выдавала збеглага прэзідэнта (Альберта Фухіморы мае японскае паходжанне). А ў 2005 годзе Фухіморы раптам сам аб'явіўся ў Чылі, дзе быў арыштаваны і дастаўлены ў Перу.


У 2007 годзе суд прыгаварыў яго да 25 гадоў пазбаўлення волі, праз 10 гадоў яго памілавалі ў сувязі са станам здароўя. Тады Фухіморы ў заяве, запісанай на бальнічным ложку, папрасіў прабачэння ў грамадзян краіны і падзякаваў дзейнаму прэзідэнту за памілаванне. Але з-за юрыдычных спрэчак вакол гэтага памілавання на волю змог выйсці толькі праз шэсць гадоў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10