навіны

Масавы суд у Берасці і пераслед жанчын за салідарнасць з палітвязнямі. Рэпрэсіі 11 верасня

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Mateus Andre / Freepik
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу беларусаў, што не сціхае пяты год.

У Берасці пачаўся разгляд справы адразу з сямю фігурантамі, якіх абвінавацілі нібыта ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 2020 года. Гэта Сяргей Філімонаў, Ігар Варановіч, Аляксандр Штык, Уладзіслаў Піскуновіч, Віталь Гіра, Яўген Мельнічук, Дзмітрый Поснікаў. Ім пагражае да васьмі гадоў калоніі.


Працэс у судзе Маскоўскага раёну вядзе суддзя Яўген Брэган, які вынес мінімальна 24 палітычна матываваных выракі.


У Беларусі ўжо чатыры месяцы ідуць суды над жанчынамі, якіх затрымалі падчас студзеньскага рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі. У верасні, як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», запланаваныя 16 працэсаў, яшчэ чатырох жанчын будуць судзіць у кастрычніку. 


Агулам цяпер у СІЗА трымаюць блізу 30 асобаў. Амаль усе – жанчыны, бальшыні з іх больш за 50 гадоў. Іх абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», хаця яны проста дапамагалі палітвязням.

Палітвязень Алег Яфрэменка. Крыніца: viciebskspring.org
Палітвязень Алег Яфрэменка. Крыніца: viciebskspring.org

Палітвязня Алега Яфрэменку трэці раз будуць судзіць нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Працэс у судзе Барысаўскага раёну прызначаны на 23 верасня. Мужчына за кратамі ўжо чатыры гады. Раней яго перавялі на турэмны рэжым і двойчы дадавалі па году калоніі за «непадпарадкаванне адміністрацыі».

 

Праўладныя крыніцы паведамілі пра затрыманне мужчыны нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту і негатыўныя каментары ў сацсетках. «Наша Ніва» піша, што ідзецца пра Віктара Тарасевіча, які нядаўна вярнуўся з Польшчы. Ягонага брата раней асудзілі на 6 гадоў таксама за ўдзел у пратэстах і каментары.


Жыхара Барысава затрымалі за татуіроўкі. Мужчыну прымусілі выбачацца перад міліцыянтамі і ветэранамі. Набліжаныя да сілавікоў рэсурсы сцвярджаюць, што ў затрыманага знайшлі тату нацысцкай свастыкі, бел-чыврона-белага сцяга са словам «Жыве», а таксама абрэвіятуру «АСАВ».


Таксама затрыманне адбылося ў Горадні, там схапілі, як сцвярджаецца, анархіста. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах у 2020 годзе.

Паліна Шарэнда-Панасюк падчас інтэрв'ю прапагандыстам. Крыніца: spring96.org
Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў Гомельскі СІЗА і адразу змясцілі ў карцар навіны

Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў гомельскі СІЗА і адразу пасадзілі ў карцар.


Раней яна была ў ІЧУ Рэчыцы, дзе супраць яе праводзіліся следчыя дзеянні. Жанчыну абвінавачваюць нібыта ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. 


«10 верасня сваякі паспрабавалі высветліць стан здароўя Паліны, але ў выніку даведаліся толькі пра тое, што адразу, як яе прывезлі з рэчыцкага ІЧУ ў гомельскае СІЗА, дык пакаралі карцарам на 10 дзён. За што – невядома. То бок ціск на яе працягваецца. Не лічацца з яе хваробамі, а наадварот, пагаршаюць ёй умовы. Бо ў карцары Паліна не зможа набыць прадуктаў, каб дадаткова харчавацца. Здзекуюцца далей», – адзначыў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

Ігар Мельнікаў. Крыніца: facebook.com/budzmabelarusami
Гісторыка Мельнікава судзяць за «ідэалагічную варожасць», а ў Бярозе хапун. Рэпрэсіі 10 верасня навіны

У Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы Дзмітрыя Сідарэнкі. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў: паклёп на Лукашэнку, удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і распальванне сацыяльнай варожасці. Мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі. Суддзя – Вадзім Бобыраў, ён адразу пастанавіў правесці працэс у закрытым рэжыме.


Праваабаронцы даведаліся прозвішчы 14 палітвязняў, якіх вызвалілі паводле ўказу ад 4 верасня. Імёны, зрэшты, не агалошваюцца дзеля бяспекі людзей. Дзякуючы гэтаму ўказу на волі цяпер 30 палітвязняў: 7 жанчын і 23 мужчыны. Бальшыня з іх – бацькі непаўналетніх дзяцей.


На сайце Мінінфармацыі абнавілі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў», цяпер там:


  • сайт, Instagram-акаўнт і лагатып ініцыятывы «povestka.prо»;
  • акаўнты ў Instagram «madeinmiensk», «2024 calendar», «beldesant»;
  • старонкі ў сацсетцы «Х» «Viktoryia Fiodarava», «Free Belarus», «Ser», «Peoples Embassy of Belarus in Slovenia», «Хлопец у шортах»;
  • акаўнты ў TikTok «news24 tv» і «SIGMA».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10