навіны

Суд у Сербіі скасаваў экстрадыцыю рэжысёра Гнёта ў Беларусь. Але не канчаткова

img
Рэжысёр Андрэй Гнёт у кватэры ў Бялградзе, Сербія. Фота: kolesavahudzilina / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Справу ўжо ў трэці раз разгледзіць Найвышэйшы суд Бялграду – так пастанавіў Апеляцыйны суд, паведаміў адвакат беларуса, назваўшы гэтае рашэнне справядлівым.

Апеляцыйны суд у Сербіі скасаваў пастанову аб экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь.


«Я лічу, што пастанова заснаваная на законе, яна справядлівая. Апеляцыйны суд пастанавіў так, як мы чакалі», – сказаў адвакат беларуса Філіп Сафіяніч сербскаму выданню N1.


Справу цяпер зноў – ужо ў трэці раз – разгледзіць Найвышэйшы суд Бялграду. Паводле абаронцы, інстанцыя мае высветліць, ці былі выкананыя ўсе ўмовы для экстрадыцыі. 


«Калі суд зноў пастановіць, што ўмовы былі выкананыя, мы зноў будзем абскарджваць гэтае рашэнне», — запэўніў адвакат.


Гнёт застанецца пад хатнім арыштам да 30 кастрычніка.

Андрэй Гнёт. Фота з асабістага архіву
«Мой выпадак можа стаць альбо надзеяй, альбо жахам». Паразмаўлялі з Андрэем Гнётам, якога Сербія гатовая экстрадаваць у Беларусь навіны

Пагроза экстрадыцыі Андрэя Гнёта на радзіму захоўваецца ўжо амаль год. Беларуса затрымалі ў Бялградзе ў кастрычніку летась: аказалася, што мужчына ў вышуку Інтэрполу на запыт цяперашніх уладаў у Менску. Яны абвінавачваюць рэжысёра ў эканамічным злачынствы, хаця насамрэч пераследуюць з палітычных матываў.


Пасля затрымання актывіста 7 месяцаў трымалі ў турме, потым перавялі пад хатні арышт.


У ліпені стала вядома, што Інтэрпол выкрасліў Андрэя Гнёта са свайго «чырвонага спісу», аднак сам ён наракаў: пагроза экстрадыцыі нікуды не падзелася, бо сербскія ўлады «заплюшчваюць вочкі» на пастановы Інтэрполу і кажуць, што трымаюць мужчыну пад арыштам «не таму, што Інтэрпол папрасіў, а таму што ў нас ёсць двухбаковае пагадненне з Беларуссю, нам ужо той Інтэрпол і нецікавы».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10