Сілавікі знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў. Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць. Пра гэта «Белсату» паведамляе чалавек, які сам апынуўся ў такой сітуацыі.