навіны

Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў Гомельскі СІЗА і адразу змясцілі ў карцар

Паліна Шарэнда-Панасюк падчас інтэрв'ю прапагандыстам. Крыніца: spring96.org
Паліна Шарэнда-Панасюк падчас інтэрв'ю прапагандыстам. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

Следства паводле справы Паліны Шарэнды-Панасюк было скончанае 9 верасня. Пасля гэтага палітзняволеную этапавалі ў Гомельскае СІЗА і адразу змясцілі ў карцар. 

Паліна Шарэнда-Панасюк разам з мужам і дзецьмі. Фота перададзенае рэдакцыі

«Часу тыдні і дні». Муж палітзняволенай Шарэнды-Панасюк паведамляе пра моцнае пагаршэнне яе здароўя

навіны

Па выніках следства Паліне канчаткова было выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 411 «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Як вынікае з каментара мужа палітзняволенай Андрэя Шарэнды радыё «Свабода», адразу па заканчэнні следства Паліну азнаёмілі з матэрыяламі справы і этапавалі ў СІЗА № 3 Гомля.

,,

«10 верасня сваякі паспрабавалі высветліць стан здароўя Паліны, але ў выніку даведаліся толькі пра тое, што адразу, як яе прывезлі з рэчыцкага ІЧУ ў гомельскае СІЗА, дык пакаралі карцарам на 10 дзён. За што – невядома. То бок ціск на яе працягваецца. Не лічацца з яе хваробамі, а наадварот, пагаршаюць ёй умовы. Бо ў карцары Паліна не зможа набыць прадуктаў, каб дадаткова харчавацца. Здзекуюцца далей», – адзначыў Андрэй Шарэнда.


Нагадаем, што на пачатку верасня муж палітзняволенай паведаміў пра рэзкае пагаршэнне здароўя Паліны: у яе выявілі хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені цяжкасці. Гэтае сур’ёзнае захворванне патрабуе спецыяльнай дыеты і сталага дагляду лекараў, аднак Паліна іх не атрымлівае. 

Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў зняволенні з 3 студзеня 2021 года. Яе некалькі разоў каралі нібыта за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Цяпер супраць яе распачатая ўжо трэцяя крымінальная справа за гэта. Яна мусіла выйсці на волю 21 траўня 2024 года.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10