навіны

У Берасці судзяць адразу сем чалавек за «масавыя беспарадкі» ў 2020 годзе

Суд Маскоўскага раёна г. Берасця. Фота: spring96.org
Суд Маскоўскага раёна г. Берасця. Фота: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Берасці на лаве падсудных апынуліся адразу сем чалавек. 11 верасня іх судзяць за «ўдзел у масавых беспарадках» пасля выбараў 2020 года.

Па справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу РБ («Удзел у масавых беспарадках») на лаве падсудных апынуліся адразу сем чалавек. Гэта Сяргей Філімонаў, Ігар Варановіч, Аляксандр Штык, Уладзіслаў Піскуновіч, Віталь Гіра, Яўген Мельнічук, Дзмітрый Поснікаў.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае гэтым людзям, – восем гадоў калоніі. Паводле згаданага артыкула ў Берасці ўжо асудзілі 70 чалавек, цяпер берасцейцаў судзяць паводле арт. 342 КК, адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Акрамя таго, праваабаронцы пішуць, што пра затрыманне некаторых з гэтых людзей раней пісалі праўладныя тэлеграм-каналы, набліжаныя да сілавікоў. Напрыклад, 25 сакавіка Ігара Варановіча затрымлівалі са зброяй ва ўласнай кватэры.

4 красавіка сілавікі выклалі відэа з «прызнаннямі» Яўгена Мельнічука аб тым, што падчас акцыі пратэсту ён кідаў камяні ў АМАП і кіраваў іншымі пратэстоўцамі.

Працэс будзе разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця суддзёй Яўгенам Брэганам, які мае дачыненне ўжо да 24 выракаў паводле палітычных матываў. 

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10