У Новааскольскай гарадской акрузе Белгародскай вобласці ўвечары 10 верасня пад адхон пайшоў грузавы цягнік. Ахвяраў няма. Следчы камітэт завёў справу пра тэракт.
У выніку аварыі на 697-м кіламетры перагону Новы Аскол – Валаконаўка з рэек сышоў лакаматыў і 11 вагонаў. Адзначаецца, што вагоны былі пустыя.
Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў зрабіў заяву, у якой гаворыцца, што аварыя адбылася ў выніку «незаконнага ўмяшальніцтва ў працу чыгуначнага транспарту». Гладкоў таксама адзначыў, што пацярпелых няма.

Тэлеграм-канал «Baza», спасылаючыся на свае крыніцы, сцвярджае, што цягнік наехаў на выбуховае прыстасаванне, якое было закладзена пад рэйкай. Сведкі чулі выбух на месцы здарэння.
Пасажырскія цягнікі, якія праходзяць праз гэты ўчастак чыгункі, пусцілі ў аб’езд.
Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне на транспарце Следчага каміэту РФ завяло крымінальную справу пра тэракт.
Раман Шавель belsat.eu