Змены адбудуцца з 1 кастрычніка. Цяпер замест згоды на апрацоўку дадзеных трэба будзе падпісваць дамову з сэрвісам.
Як паведамляецца на сайце сэрвісу, з 1 кастрычніка 2024 года будуць змененыя правілы апрацоўкі персанальных дадзеных у асабовым кабінеце АРІП. Цяпер замест згоды на апрацоўку дадзеных на пяць гадоў асновай для апрацоўкі стане дамова аб выкарыстанні асабовага кабінета, якая будзе дзейнічаць на працягу трох гадоў.
Але для таго, каб заключыць гэтую дамову, не будзе патрэбы ехаць у офіс кампаніі. Гэта можна будзе зрабіць у электронным выглядзе, паставіўшы адзнаку ў адпаведным полі на сайце асабовага кабінета АРІП.
Заключыць дадатковыя пагадненні карыстальнікам прапануюць да 31 ліпеня 2025 года. Асабовыя кабінеты тых, хто не зробіць гэтага, будуць выдаленыя з АРІП 1 жніўня 2025 года.
Кампанія абяцае паведаміць сваім кліентам пра неабходнасць увайсці ў асабовы кабінет да 31 ліпеня 2025 года, каб працягнуць карыстацца сэрвісам па новых умовах. Паведамленні будуць адпраўляцца на электронную пошту, указаную кліентам у кабінеце АРІП.
АРІП (Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора) – папулярная ў Беларусі сістэма, якая дае магчымасць юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, самазанятым прымаць плацяжы па ўсёй краіне. Праз сістэму АРІП праводзіцца вялікая колькасць плацяжоў ад фізічных асобаў – пачынаючы ад аплаты камунальных паслуг і заканчваючы штрафамі і зборамі дзяржаўных органаў.
Раман Шавель belsat.eu