навіны

У Беларусі зафіксаваная дэфляцыя – цэны ў жніўні знізіліся

грошы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

У жніўні ў Беларусі цэны знізіліся на 0,1 % у параўнанні з ліпенем, паведамляе Белстат. Гэта адбылося за кошт патаннення гародніны, садавіны, паслуг санаторыяў і міжнароднага турызму. Аднак за год інфляцыя значна разагналася.

Па групах тавараў за жнівень патаннелі толькі харчовыя – на 0,3 %. Нехарчовыя тавары выраслі ў цане за месяц на 0,1 %, а паслугі – на 0,2 %.

Харчовыя тавары ў цэлым зніжаліся ў цане за кошт сезонных прадуктаў — садавіны (- 5,9 %) гародніны (- 4,8 %). Пры гэтым цэны на раслінны алей выраслі на 2,5 %, а на макароны – на 1,2 %.

Сярод нехарчовых тавараў патаннелі толькі мыйныя сродкі на 1 %. А ў паслугах – санітарна-аздараўленчыя (-1,1 %) і міжнародны турызм (- 0,8 %).

Як змяніліся цэны за жнівень ў параўнанні з ліпенем на розныя тавары. Інфаграфіка: Белстат
Як змяніліся цэны за жнівень ў параўнанні з ліпенем на розныя тавары. Інфаграфіка: Белстат

Калі глядзець на рост цэнаў за год, то там дынаміка зусім іншая. Гадавая інфляцыя (жнівень 2024 года да жніўня 2023 года) склала 6,1 %. Харчовыя тавары падаражэлі на 7,1 %, нехарчовыя – на 4,4 %, а паслугі – на 6 %.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10