навіны

Таджыкістан рэкамендуе сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь і Расею

Сцяг Таджыкістана
Сцяг Таджыкістана. Фота: прэс-служба прэзідэнта Таджыкістана
podpis źródła zdjęcia

Грамадзянам Таджыкістана рэкамендавана ўстрымацца ад наведвання Беларусі з-за «узмацнення жорсткасці рэжыму кантролю» на паветраных пунктах пропуску. Пра гэта паведамляе амбасада Таджыкістана ў Беларусі.

«З прычыны ўзмацнення жорсткасці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску, Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Таджыкістан часова ўстрымацца ад паездак у Рэспубліку Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні ад 10 верасня.

У гэты ж дзень з'явілася рэкамендацыя не ездзіць яшчэ і ў Расію. Практычна з такой жа фармулёўкай пра гэта паведаміла амбасада Таджыкістана ў Расеі.

Літаральна 9 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з Днём дзяржаўнай незалежнасці і выказаў перакананне, што «беларуска-таджыкскае партнёрства, заснаванае на сумесным гістарычным мінулым, будзе і далей актыўна развівацца».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10