навіны

Беларуская АЭС выпрацавала за 8 месяцаў столькі ж электраэнергіі, колькі за ўвесь мінулы год

Беларуская АЭС
Беларуская АЭС. Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

За 8 месяцаў 2024 года Беларуская АЭС выпрацавала прыкладна столькі ж электраэнергіі, колькі за ўвесь 2023 год – 11,8 млрд кВтч. Пра гэта распавёў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка.

Чыноўнік адзначыў, што станцыя забяспечвае каля 40 % унутраных патрэб Беларусі ў электраэнергіі.

«З моманту ўключэння першага энергаблока ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 34,5 млрд кВтч электраэнергіі, што дазволіла замясціць 9,3 млрд кубічных метраў прыроднага газу.

За 8 месяцаў гэтага года выпрацавана 11, 8 млрд кВтч электраэнергіі, гэта столькі ж, колькі станцыяй выраблена за ўвесь мінулы год», – адзначыў Аляксей Кушнарэнка.

Восенню 2023 года стала вядома, што расце не толькі выпрацоўка электраэнергіі на АЭС, але і апрамяненне радыяцыяй людзей, якія жывуць недалёка ад станцыі. Апрамяненне вырасла на 40 - 80 % у залежнасці ад лакацыі. Гэта вынікі працы толькі першага з двух энергаблокаў станцыі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнвй справаздачы МНС.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10