«Дыялог», «перамовы», «вызваленне» – словы, якія ў гэтым тэксце паўтараюцца часцей за іншыя. Былая палітзняволеная, экс-прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у справах моладзі, а цяпер – сябра Каардынацыйнай Рады і менеджарка politzek.me Алана Гебрэмарыям аналізуе ў інтэрв’ю «Белсату» падзеі 9 жніўня 2020 года і выказвае непапулярнае, як сама кажа, меркаванне пра неабходнасць перамоваў з Лукашэнкам. «Ніхто не ведае, калі закрыецца гэтае акно магчымасцяў», – гаворыць яна.