навіны

Нямеччына ўвядзе часовы кантроль на ўсіх сухапутных межах з-за наплыву мігрантаў

Мяжа Нямеччыны
Мяжа Нямеччыны. Фота: Henning Schacht
podpis źródła zdjęcia

Нямеччына ўсталюе часовы кантроль на ўсіх сваіх сухапутных межах на шэсць месяцаў, спрабуючы прадухіліць нелегальную міграцыю. Будуць пашыраныя праверкі, якія ўжо дзейнічаюць на некаторых межах, паведамляе Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны.

Узмацненне жорсткасці кантролю тлумачыцца барацьбой з нелегальнай міграцыяй і абаронай людзей ад «ісламскага экстрэмізму» і «трансгранічнай злачыннасці».

Кантроль уводзіцца на сухапутных межах з Францыяй, Люксембургам, Нідэрландамі, Бельгіяй і Даніяй.

«Гэта азначае, што часовы ўнутраны памежны кантроль будзе магчымы на ўсіх сухапутных межах Нямеччыны з 16 верасня 2024 года. Гэта азначае, што на ўсіх сухапутных межах Нямеччыны будзе дзейнічаць увесь комплекс стацыянарных і мабільных захадаў памежнай паліцыі, уключаючы магчымасць выдварэнняў адпаведнасці з еўрапейскім і нацыянальным заканадаўствам», – піша МУС Нямеччыны.

Еўрапейская камісія і суседнія краіны былі апавешчаныя пра гэта.

«У галіне нелегальнай міграцыі неабходна ўлічваць агульную нагрузку на Нямеччыну, у прыватнасці, абмежаваныя магчымасці мясцовых уладаў па размяшчэнні, навучанні і інтэграцыі ў сувязі з прыёмам 1,2 мільёна ваенных бежанцаў з Украіны і міграцыяй у пошуках прытулку ў апошнія гады», – падкрэслівае МУС Нямеччыны.

Нямеччына сутыкаецца з наплывам нелегальных мігрантаў, якія ў тым ліку ідуць туды праз тэрыторыю Беларусі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10