Завяршылася ўручэнне прэмій пераможцам журналісцкага конкурсу «Вольнае слова». Журналісты «Белсату» атрымалі ўзнагароды адразу ў двух з чатырох намінацый. Паглядзіце, якія працы «Белсату» і калегаў былі прызнаныя лепшымі.
«Вольнае слова» — конкурс, які праводзіцца БАЖ пра эгідай Еўпапейскай асацыяцыі журналістаў. Абіраюцца лепшыя публікацыі беларускіх журналістаў у чатырох намінацыях: «Лепшы інфармацыйны матэрыял», «Лепшая аналітычная публікацыя», «Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» і «Журналісцкае расследаванне».
У гэтым годзе на конкурс былі адпраўленыя 141 матэрыял або цыкл матэрыялаў.
«Лепшая аналітычная публікацыя»
У намінацыі «Лепшая аналітычная публікацыя» трэцяе месца заняў журналіст «Белсату» Макар Мыш за артыкул «Кітай штурхае Лукашэнку мірыцца з Польшчай? Наколькі важны беларускі транзіт для Пекіну».
Другое месца – Зміцер Якубаў («Зеркало») з матэрыялам «Беларусы цяпер пераважна размаўляюць на рускай. Тлумачым, як і чаму так атрымалася і хто ў гэтым вінаваты».
Першае месца ў Міхася Пахольчыка з «Салідарнасці» за тэкст «Беларусь пыталась позиционировать себя “космической державой”, но сильно отстала от Литвы. Как так получилось?».
Асобна журы абіралі лепшае відэа ва ўсіх катэгорыях, акрамя расследаванняў. Сярод аналітычных прац гэта відэа Станіслава Івашкевіча, Аляксея Марцінкевіча і Марыны Волкавай з «Беларускага расследавальніцкага цэнтру» – «Зняцце санкцый з беларускага калію выратуе свет ад голаду? Разбіраемся, ці так гэта і пры чым тут “літоўскі след”».
«Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру»
У гэтай намінацыі лепшым відэа журы палічылі працу журналісткі «Белсату» Вольгі Воранавай — дакументальны фільм «Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава».
Сярод тэкстаў трэцяе месца ў Аксана Ленька («Салідарнасць») за працу «Жыхарка Баранавічаў Аксана Ленька, якая ўцякла з Беларусі, спецыяльна для "Салiдарнасцi" піша пра кашмары, перажытыя яе сям'ёй у родным горадзе за апошнія месяцы».
Таксама трэцяе месца ў Ірыны Хамрэнка-Ушаковай («Медыязона. Беларусь») за тэкст «"Вот посмотришь, мама, разлучат наши берега". Как женщины с оккупированного берега Днепра спасают свои села после потопа из-за взрыва на ГЭС».
Другое месца — Ірына Новік (Нrodna.life) за матэрыял «Уратаваць шэрагоўца Эрыка. Як Пёс Насты Лойкі праехаў 1000 кіламетраў і навучыўся гаўкаць па-чэшску».
Першае месцы атрымаў цыкл нарысаў Змітра Бартосіка («НІВА», Беласток) «Зямля неабяцаная».
«Лепшы інфармацыйны матэрыял»
Тут трэцяе месца заняла Вера Белацаркоўская («Наша Ніва») за тэкст «Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў».
Другое месца ў Кацярыны Паляковай («Зеркало») — «Интервью со штурмовиком «Волата» о Бахмуте, потерях, армиях РБ и РФ».
Першае месца Кацярыне Кулаковай («Салідарнасць») прынесла праца «Ася Булыбенко: В камеру пришел “Цербер”. Он сказал: “Анастасия не исправилась. Анастасия – предатель родины”».
Сярод відэа журы прызналі лепшым «ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК» Настассі Роўды («Наша Ніва»).
«Журналісцкае расследаванне»
На конкурс на па гэтай намінацыі беларускія журналісты падалі 25 матэрыялаў.
Трэцяе месца атрымаў Аляксей Карпека («БЮРО») за расследаванне, якое было зроблена падчас працы журналіста ў «Беларускім расследавальніцкім цэнтры» — «Карумпаваны рыцар. Якімі бізнесамі валодае і навошта афармляе іх на ксяндза набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Зайцаў».
Другое месца заняў Аляксей Гуліцкі (kyky.org) за цыкл артыкулаў «Харасмэнт у ЕГУ». Спасылкі на першую, другую, трэцюю і чацвёртую часткі цыклу.
Пераможцамі ў намінацыі сталі Аляксандр Ярашэвіч і Ксенія Вязнікоўцава («БЮРО») з расследаваннем «Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый».
Арсен Рудэнка belsat.eu