9 жніўня — Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Дату прымеркавалі да выбараў 2020 года, якія былі сфальсіфікаваныя і выклікалі масавыя акцыі пратэсту. З нагоды Дня салідарнасці беларусы запланавалі шмат якія імпрэзы ў розных краінах свету.
«У гадавіну сфальсіфікаваных рэжымам выбараў і нашай рэвалюцыі за свабоду Святлана Ціханоўская заклікае ўсіх сяброў Беларусі далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці. Вы можаце ўдзельнічаць у акцыях, зрабіць заяву ці апублікаваць пост у сацыяльных сетках, каб выказаць салідарнасць з беларусамі, якія ўжо чатыры гады змагаюцца за свабоду і дэмакратыю», — паведамляецца на сайце абранай прэзідэнткі.
Беларускія дыяспары запланавалі багата імпрэзаў.
Бельгія
пятніца, 9 жніўня:
Брусель, 13:45. Мітынг, збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels.
Вялікая Брытанія
субота, 10 жніўня:
Лондан, 13:00-14:30. Акцыя пратэсту, Downing Street.
Грузія
пятніца, 9 жніўня:
Тбілісі, 17:00. Марш Годнасці да Першай Гімназіі, дзе а 18:30 пачнецца мітынг. Збор удзельнікаў каля амбасады Беларусі.
Данія
чацвер, 8 жніўня:
Капенгаген, 17:30. Паказ дакументальнай стужкі «Выпадковая прэзідэнтка».
ЗША
пятніца, 9 жніўня:
Бостан, 18:00. Прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010).
субота, 10 жніўня:
Шарлот, Паўночная Караліна, 20:00. Мітынг. Romare Bearden Park, Charlotte NC.
Вашынгтон, 11:00. Мітынг. National Mall between 3rd and 4th Streets, Washington DC.
Чыкага, 13:00. Раллі ў гонар 4-й гадавіны, 435 N Michigan Ave.
Мэт’юз, 15:30. Беларускі пікнік, Squirrel Lake Park.
Бостан, 18:00. Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center.
нядзеля, 11 жніўня:
Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік. Sheep Meadow – Central Park.
Канада
пятніца, 9 жніўня:
Таронта, 19:30. Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave.
Літва
пятніца, 9 жніўня:
Вільня, 18:00. Марш і мітынг, Кафедральная плошча.
Клайпеда, 19:00. Мітынг, арка на Tiltų 2.
Нямеччына
пятніца, 9 жніўня:
Берлін, 18:00. Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген. Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72
субота, 10 жніўня:
Кёльн, 13:30. Мітынг. Збор удзельнікаў на Köln Heumarkt.
Польшча
пятніца, 9 жніўня:
Гданьск, 18:00. Марш Годнасці. Збор удзельнікаў: фантан Няптуна, марш да Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.
Варшава, 18:00. Марш, plac Żelaznej Bramy.
Уроцлаў, 17:30. Адкрыццё выставы Вольгі Якубоўскай «Беларусы – коцікі», ul. Świdnicka да ul. Kazimierza Wielkiego.
Уроцлаў, 18:30. Бясплатны канцэрт беларускіх музыкаў, Salonik Pub, ul. Braniborska 2/10.
Беласток, 18:30. Мітынг на Rynek Kościuszki 4. Збор удзельнікаў каля помніка Пілсудскаму.
Кракаў, 18:00. Марш і мітынг, plac Wielkiej Armii Napoleona.
Торунь, 19:00. Мітынг каля помніка Каперніку.
субота, 10 жніўня:
Варшава, 18:00. Першы матч сезону 2024/25 каманды «Пагоня», Obrońcow Tobruku 1.
Уроцлаў, 14:00. Дыскусійная сустрэча «Ці існуе беларуская дыяспара Уроцлава?», Obrońcow Tobruku 11.
Уроцлаў, 16:00. Марш Годнасці з pl. Wolności
Уроцлаў, 17:00. Мітынг на Pręgierz, Rynek.
Быдгашч, 16:00. Мітынг, most Staromiejski.
Украіна
чацвер, 8 жніўня:
Ірпінь, 13:00. Адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4.
Фінляндыя
чацвер, 8 жніўня:
Хельсінкі, 17:00. Выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі.
Чэхія
чацвер, 8 жніўня:
Прага, 18:30. Паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гавэла.
Швецыя
пятніца, 9 жніўня:
Стакгольм, 18:00. Мітынг на плошчы Mynttorget.
У Офісе Ціханоўскай расказалі, як да Дня салідарнасці можа далучыцца кожны. Будуць пасаваць допісы ў сацсетках з гэштэгам #StandWithBelarus, рэпосты, дапамога беларускім добраахвотнікам ва Украіне, ахвяраванні арганізацыям, што дапамагаюць палітвязням, а таксама беларусам выгнанні.
«Ваш удзел мае вялікае значэнне для падтрымання змагання за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі», — падсумавалі ў Офісе.
Сцяпан Кубік, «Белсат»