Мастаку, акцыяністу і палітвязню Алесю Пушкіну споўнілася б у мінулы аўторак 59 гадоў. Сэрца Пушкіна перастала біцца ў казематах гарадзенскай турмы № 1, і адказнасць за ягоную гвалтоўную смерць нясуць лукашэнкаўскія турэмнікі. А памяць і гонар аб ім – вольныя беларусы. «Ales Pushkin. Afterlife» - так называецца выстава, якая адкрылася ў дзень народзінаў мастака ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі. «Белсат» пабываў на адкрыцці.
Naviny
«Алесь ведаў, што на яго чакае смерць, але рабіў сваё - з усмешкай на твары». У Варшаве адкрылася выстава «Ales Pushkin. Afterlife»