навіны

Старшыня ЦВК Беларусі: ёсць чатыры магчымыя даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка і Аляксандр Лукашэнка. Фота: soyuz.by
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка і Аляксандр Лукашэнка. Фота: soyuz.by
podpis źródła zdjęcia

Улады адрэагавалі на звесткі пра дату правядзення выбараў, якая апошнім часам абмяркоўваецца ў СМІ. Сітуацыю пракаментаваў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка і сам Аляксандр Лукашэнка.

Першым з нагоды даты правядзення выбараў першым падчас нарады пра актуальныя ўнутрыпалітычныя пытанні і падрыхтоўку да палітычных кампаніяў выказаўся сам Аляксандр Лукашэнка.

Усю інфармацыю, якая круціцца вакол гэтай тэмы, Лукашэнка назваў «інсінуацыямі», але ён сказаў, што не збіраецца «абыходзіць гэтае пытанне».

,,

«Наступныя выбары прэзідэнта Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, мы павінны правесці не пазней за 20 ліпеня (2025 года. – Заўвага Белсат). Вось скрайні тэрмін – 20 ліпеня, да якога мы павінны правесці выбары», – сказаў Лукашэнка, агучыўшы інфармацыю, якая і так была вядомая.


Больш падрабязнасцяў раскрыў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка ўжо пасля нарады ў Лукашэнкі. Ён таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам гэтыя выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня.

Але разам з тым ён сказаў, што гэтае пытанне яшчэ будзе абмяркоўвацца дэпутатамі парламенту, бо паводле закона, зацвярджаць дату выбараў мусяць менавіта дэпутаты.

,,

«Разам з тым дэпутацкі корпус прымае рашэнні – Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Мы пасля адкрыцця сесіі 17 верасня з дэпутатамі правядзем шэраг кансультацый. Не буду хаваць, называюцца чатыры даты магчымага правядзення выбараў прэзідэнта. Але для таго, каб іх агучваць, трэба правесці кансультацыі. І зразумела, што рашэнне будзе прымаць Палата прадстаўнікоў на сваім пасяджэнні», – падкрэсліў Ігар Карпенка.


Нагадаем, што сапраўды, апошнім часам у СМІ вядзецца абмеркаванне магчымай даты прэзідэнцкіх выбараў. Так, адным з найбольш верагодных варыянтаў называецца дата 23 лютага 2025 года. Зімовы перыяд, адзначаюць аналітыкі, найбольш «бяспечны», з пункту гледжання ўладаў, для правядзення электаральнай кампаніі, у гэтым яны ўжо пераканаліся падчас парламенцкіх выбараў 2024 года і рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю ў 2022 годзе.

25 лютага 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што збіраецца ісці на наступны тэрмін. У той жа час аналітык Сяргей Чалы выказывае думку, што, верагодна, Лукашэнка сур’ёзна задумваецца над тым, каб не балатавацца ў 2025 годзе.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10