навіны

Apple прэзентавала новы iPhone з функцыямі штучнага інтэлекту

Кіраўнік Apple Цім Кук падчас прэзентацыі. Крыніца: techcrunch.com
Кіраўнік Apple Цім Кук падчас прэзентацыі. Крыніца: techcrunch.com
podpis źródła zdjęcia

9 верасня кампанія Apple прадставіла iPhone 16. У ім будуць інтэграваныя функцыі штучнага інтэлекту, што стане «пачаткам новай цікавай эры».

Прадстаўляючы сваю доўгачаканую навінку, кампанія паабяцала паляпшэнне працы персанальнага памочнікі Siri ў iPhone 16. Акрамя таго, на прэзентацыі прадстаўнікі кампаніі паказалі новыя гадзіннікі, у якіх моцны акцэнт быў зроблены на здароўе.

«Новае пакаленне iPhone было створана на аснове Apple Intelligence з самага пачатку. Гэта азначае пачатак новай цікавай эры», – сказаў падчас прэзентацыі кіраўнік Apple Цім Кук.

Праграмнае забеспячэнне для штучнага інтэлекту Apple Intelligence будзе выкарыстоўвацца для паляпшэння працы памочніка Siri, а таксама для такіх функцый, як ідэнтыфікацыя аб’ектаў, якія здымаюцца камерай тэлефона. Тэставая версія Apple Intelligence будзе даступная ў амерыканскай версіі англійскай мовы ў наступным месяцы, а ў наступным годзе з’явяцца на кітайскай, французскай, японскай і іспанскай мовах. Палепшаныя функцыі Siri будуць станавіцца даступнымі паступова, але калі – кампанія не ўдакладніла.

Мяркуецца, што iPhone 16 і 16 Plus захаваюць тыя ж кошты, што і мадэлі, якія яны заменяць, але будуць аснашчаны новым працэсарам і алюмініевым корпусам. Больш дарагія мадэлі 16 Pro і 16 Pro Max будуць выраблены з тытану і атрымаюць пашыраныя магчымасці штучнага інтэлекту, такія як прапановы па аптымізацыі фотасесій і функцыі рэдагавання гуку, прызначаныя для стварэння відэа прафесійнай якасці.

Новыя чыпы Apple, якія выкарыстоўваюцца ў iPhone, будуць заснаваны на апошняй архітэктуры Arm, што ўключае спецыяльныя функцыі для паляпшэння прадукцыйнасці праграм са штучным інтэлектам.

«Цяперашнія карыстальнікі iPhone, якія карыстаюцца сваёй прыладай цягам 3–4 гадоў, напэўна будуць схільныя да абнаўлення, нават калі некаторыя функцыі будуць рэалізаваныя пазней, бо гэта забяспечыць будучыню іхнай прылады для шутчнага інтэлекту», – прыводзіць Reuters словы аналітыка International Data Corp Набілы Попал.

 iPhone 16. Фота: Apple.com
iPhone 16. Фота: Apple.com

Падчас прэзентацыі Apple таксама прадставіла новыя гадзіннікі Apple Watch і навушнікі AirPods з магчымасцямі, арыентаванымі на здароўе. Так, разумныя гадзіннікі кампаніі цяпер будуць здольныя выяўляць такія станы здароўя, як апноэ сну, а таксама рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі, такія як падзенне.

Да AirPods кампанія дадала функцыю слыхавых апаратаў, падкрэсліўшы, што адправіла сваё вынаходніцтва на разгляд нарматыўных органаў Злучаных Штатаў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10