навіны

Кіраўнік МАГАТЭ: Ніводзін рэактар Запарожскай АЭС не будзе запушчаны, пакуль бяспецы станцыі пагражае вайна

Запарожская АЭС
Запарожская АЭС. Фота: gmk.center
podpis źródła zdjęcia

Ніводзін рэактар на акупаванай расейскімі войскамі Запарожскай АЭС не будзе перазапушчаны, пакуль вайна будзе пагражаць бяспецы станцыі. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Рафаэль Гросі.

Чытайце таксама:
Запарожская АЭС. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)

Запуск Запарожскай АЭС нясе вялікую пагрозу

«У адпаведнасці з рэкамендацыямі агенцтва, зразумела, што ніводзін рэактар ​​не будзе перазапушчаны да таго часу, пакуль вайна будзе працягваць пагражаць ядравую бяспеку і абароненасць станцыі», – падкрэсліў генеральны дырэктар МАГАТЭ.

Пры гэтым Рафаэль Гросі падкрэсліў, што сітуацыя на Запарожскай АЭС застаецца нестабільнай: «Рэгулярныя выбухі, атакі беспілотнікаў, перастрэлкі; шматразовыя перапынкі вонкавага электразабеспячэння, сярод іншых праблем, павялічваюць рызыку ядравай аварыі».

Таксама кіраўнік МАГАТЭ адзначыў, што пажар, які адбыўся на станцыі 11 жніўня, вывеў з ладу адну з градзірняў. З-за пашкоджанняў яна стала непрыдатнай для выкарыстання, што прывядзе да ейнага зносу.

Нагадаем, што захопленая 3 сакавіка 2022 года, на самым пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Запарожская АЭС адразу ж стала прадметам шантажу з боку Расеі.

На сённяшні дзень усе шэсць блокаў станцыі застаюцца ў стадыі «халоднага спынення» – гэта бяспечны стан рэактару, калі ён заглушаны пры нізкім ціску і нізкай тэмпературы ахаладжальнай вады. Расейскія ўлады спрабуюць замяніць украінскі персанал станцыі, які фактычна знаходзіцца ў іх у закладніках, на некваліфікаваны персанал з расейскіх станцыяў. Апошнім часам усё часцей агучваюцца жаданні расейскіх акупантаў запусціць адзін з рэактараў ЗАЭС. Але памылкі і парушэнні, якія вельмі верагодныя падчас запуску рэактара, могуць прывесці для катастрафічных наступстваў, якія адчуе цэлы рэгіён.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10