навіны

На былога палітвязня завялі чарговую крыміналку за інтэрв’ю «Белсату»

Валянцін Лабачоў
Валянцін Лабачоў. Фота: prisoners.spring96.org
podpis źródła zdjęcia

На былога палітвязня Валянціна Лабачова, які зараз жыве ў Варшаве, завялі чарговую крымінальную справу за інтэрв’ю нашаму выданню.

Пра новую крымінальную справу за інтэрв’ю «Белсату» паведаміў сам Валянцін Лабачоў, звязаўшыся з нашай рэдакцыяй.

Паводле словаў былога палітвязня, да ягонай маці прыходзіў оперупаўнаважаны з Кастрычніцкага РАУС Магілёва «з вобшукам» і сказаў, што 14 жніўня 2024 года Віцебскі аддзел Следчага камітэту завёў на Валянціна Лабачова крымінальную справу паводле артыкула 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв’ю «Белсату», якое было яшчэ ў красавіку 2023 года.

,,

«Я дакладна не ведаю, за якое інвтэрв’ю, – адзначае Валянцін. – Далі маці паперку, што праводзілі вобшук… Такая сітуацыя, што хацелася б данесці да грамадскасці, што такое можа быць: ужо прайшло шмат часу, і толькі цяпер заводзяць крымінальныя справы, хаця ты нават у Беларусі не жывеш ужо».


Нагадаем, што Валянцін Лабачоў – былы палітвязень з Магілёва, які быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года за тое, што ў чэрвені 2020-га размясціў карцінку ў адным з тэлеграм-каналаў з надпісам, які, на думку дзяржабвінавачання, меў абразлівы характар у адрас Аляксандра Лукашэнкі. Лінгвістычная экспертыза не знайшла абразы ў гэтым надпісе. Тым не менш Валянціна Лабачова асудзілі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).

Адбыўшы пакаранне цалкам ў Наваполацкай калоніі № 1, Валянцін выйшаў на волю ў лютым 2023 года. Зараз ён жыве ў Варшаве.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10