навіны

У Польшчы ліквідавалі групу кібердыверсантаў, якія працавалі на Беларусь і Расею

кібер
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Польскія службы выявілі кібер-групу, якая працавала на інтарэсы беларускіх і расейскіх уладаў. Пра гэта распавёў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі, піша «REFORM.news».

«У апошнія дні ўдалося дзякуючы супрацы службаў, звязаных з міністрам-каардынатарам спецслужбаў, і службаў, звязаных з Міністэрствам лічбавізацыі, разбіць групу дыверсантаў, якая ў Польшчы мела пэўныя мэты і з пэўнага месца кіравалася. Беларускія і расейскія службы ў Польшчы ў сферы кібербяспекі мелі пэўную мэту: выкрасці інфармацыю, давесці да індывідуальнага і інстытуцыйнага шантажу, і весці, дэ-факта, кібервайну», – сказаў Кшыштаф Гаўкоўскі.

У Польшчы западозрылі нядобрае пасля ўцечкі звестак з Польскага антыдопінгавага агенцтва. Тады сталі правяраць іншыя дзяржустановы на прыкметы пранікнення кібершкоднікаў.

«Паводле іх распачатая аператыўная вытворчасць, але пастаўленая зламыснікамі мэта – выкраданне звестак і наступны шантаж – спыненая. Гэта велізарны поспех як Агенцтва ўнутранай бяспекі, так і Навукова-акадэмічнай камп’ютарнай сеткі, вядома, у супрацы з ваеннымі службамі», – адзначыў віцэ-прэм'ер.

Скрадзеныя звесткі маглі выкарыстоўвацца для вымагальніцтва грошай, а таксама прымусу да вярбоўкі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10