Працэс «аб устанаўленні факту мізэрнасці ўгоды» аб продажы маёмасці праходзіць у Горадні ў дачыненні Ірыны Чарняўкі, а таксама Марыі Чарняўкі.
Калі суд вырашыць, што здзелка несапраўдная, будзе рашэнне аб «прымяненні наступстваў несапраўднасці здзелкі», паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
У суд на Ірыну Чарняўку падала пракуратура Горадні і Міністэрства фінансаў. Суддзя — Вадзім Дзмітрыеў.
Супраць Чарняўкі ў Беларусі распачалі спецвытворчасць паводле часткі 1 і часткі 2 артыкула 361-4 КК «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчына з'ехала з Беларусі.
Раней таксама суд у Горадні ўжо пастанавіў прызнаць несапраўднай здзелку аб продажы кватэры. Яе прадала сям'я журналістаў, якая была вымушаная з'ехаць з Беларусі.
Арсен Рудэнка belsat.eu